Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У сельгасарганізацыях рэгіёна па стане на раніцу 1 жніўня скошана і абмалочана каля 35,7 тыс. га плошчаў азімага рапсу, што складае 99,1% да плана. Пры гэтым намалочана больш за 45,9 тыс. т збожжа гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць складае 12,9 ц/га.

Цалкам завяршылі жаць азімы рапс шаснаццаць раёнаў з 21. У сельгасарганізацыях Быхаўскага раёна работы выкананы на 99%, Касцюковіцкага – 98%, Дрыбінскага і Мсціслаўскага – 97%, Шклоўскага – 93%.

На Магілёўшчыне таксама актыўна ідзе ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Аграрыямі рэгіёна ўбрана больш за 53 тыс. га плошчаў (16,4%), намалочана звыш 154,8 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 29,2 ц/га.

Па агульным намалоце лідзіруюць Шклоўскі (больш за 21 тыс. т збожжа), Кіраўскі (звыш 17 тыс. т), Горацкі (14,6 тыс. т) і Магілёўскі (12,2 тыс. т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе Шклоўскі раён (48 ц/га), на другім месцы Горацкі (39,2 ц/га), на трэцім – Круглянскі (35,6 ц/га).

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна