Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці завяршаюць сяўбу азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці завяршаюць сяўбу азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Паводле дадзеных на раніцу 29 жніўня, праца выканана на 57,6 тыс. га, што складае 96% ад плана. З заданнем справіліся трынаццаць раёнаў – Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Кіраўскі, Краснапольскі, Крычаўскі, Круглянскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Чавускі і Чэрыкаўскі.

У бліжэйшы час плануюць перасягнуць 100-працэнтны рубеж аграрыі Глускага і Хоцімскага раёнаў, дзе пасеяна 98% і 97% плошчаў адпаведна. Найбольшыя аб’ёмы работ у аптымальныя тэрміны трэба будзе правесці сельгасарганізацыям Клімавіцкага і Асіповіцкага раёнаў. Тут засеяна толькі 76% і 77% адпаведна.

Разам з тым дажджлівае надвор’е адмоўна адбілася на тэмпах уборкі збожжавых і зернебабовых культур, якая ў Магілёўскай вобласці ўступіла ў завяршальную стадыю. Так, скошана 307 тыс.га, што складае 97% планаваных да ўборкі плошчаў. Намалот перавышае 1,1 млн.т. пры сярэдняй ураджайнасці 36,2 ц/га. За мінулы дзень з-за непагадзі ў рэгіёне атрымалася прыбраць менш за 1% плошчаў. Разам з тым восем раёнаў з 21-га ўжо завяршылі жніво.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая