Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу, як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

У сельгасарганізацыях рэгіёна па стане на раніцу 8 жніўня скошана і абмалочана 31,5 тыс. га плошчаў азімага рапсу, што складае 100% да плана. Пры гэтым сабрана амаль 64,5 тыс. т зерня гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 20,5 ц/га, што на 4,6 ц больш, чым летась.

Трынаццаць раёнаў з 21 завяршылі ўборку да 7 жніўня. За ўчарашні дзень да лідараў хутка падцягнуліся астатнія рэгіёны. У сельгасарганізацыях Дрыбінскага раёна на палях яшчэ заставаўся азімы рапс на 18%, Хоцімскім – на 14%, Круглянскім – на 11%. А яшчэ ў пяці раёнах неабходна было прыбраць ад 1% да 10% плошчаў дадзенай культуры.

Суразмоўцы дадалі, што ў Магілёўскай вобласці актыўна працягваецца масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур. У рэгіёне абмалочана 82,7 тыс. га культур, што складае амаль чвэрць ад агульнай колькасці плошчаў (24%). Сабрана 284 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34,3 ц/га. Апошні паказчык на жніве-2017 вышэйшы за мінулагодні на 2,1 ц/га.

Па тэмпах на жніве лідзіруе Кіраўскі раён, дзе ўбрана больш за 42% збожжавага кліну. Аграрыі Бабруйскага раёна памалацілі 38%, Асіповіцкага – 32%, Клічаўскага – 31%, Краснапольскага – 30%. У цэлым практычна ўсе рэгіёны Магілёўскай вобласці перасягнулі 20-працэнтны паказчык па ўборцы збожжавых культур.

Па ўраджайнасці лепшыя вынікі дэманструюць хлебаробы Шклоўскага (52,5 ц/га), Круглянскага (44 ц/га) і Горацкага (40,2 ц/га) раёнаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая