Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці зробяць акцэнт на перанавучанні беспрацоўных пад заказ наймальнікаў

У Магілёўскай вобласці у 2018 годзе плануецца навучыць прафесіям не менш чым 1400 беспрацоўных (на 28 чалавек больш, чым у 2017 годзе). Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.

«Акцэнт у перанавучанні беспрацоўных будзе зроблены пад заказ наймальнікаў. Гэта гарантуе амаль стапрацэнтнае працаўладкаванне нашых грамадзян, а таксама эфектыўнае выкарыстанне выдаткаваных на гэта бюджэтных сродкаў. Мы плануем перакваліфікаваць для канкрэтных працадаўцаў больш за 50% беспрацоўных, накіраваных на навучанне», – адзначыла спецыяліст.

Паводле яе слоў, на 1 лютага бягучага года ў вобласці было заяўлена амаль 6 тыс. вакансій (пераважна рабочыя прафесіі), а знаходзіліся на ўліку 2842 беспрацоўныя. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы ў вобласці спыніўся на адзнацы 0,5: на аднаго беспрацоўнага ў сярэднім прыпадала больш за дзве вакансіі.

Узровень зарэгістраваных беспрацоўных ў Магілёўскай вобласці на 1 лютага склаў 0,6% і застаўся без змен у адносінах да 1 студзеня бягучага года. «Мы з упэўненасцю можам казаць, што сітуацыя на рынку працы ў рэгіёне характарызуецца як стабільная і кантралюемая», – падкрэсліла Вольга Хадускіна.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая