Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці з’явіцца першы экіпаж-трохтысячнік

У Магілёўскай вобласці жніво перасягнула экватар. У сельгаспрадпрыемствах рэгіёна ўжо 30 экіпажаў, якія намалацілі больш за 1 тыс. т збожжа. Лідар сярод камбайнераў – Аляксей Макосаў з ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» Магілёўскага раёна. Разам са сваім памочнікам Мікалаем Мінчанкам Аляксей на ўчарашнюю раніцу намалаціў 2428 тон. У гаспадарцы кажуць: не выключана, што сёння да вечара экіпаж Макосава стане трохтысячнікам – першым у вобласці.

З Макосавым я сустрэўся ў полі. Аляксея нельга назваць ветэранам «Зары» – працуе ў гаспадарцы ўсяго другі сезон. Падчас мінулай уборачнай кампаніі быў памочнікам камбайнера. Сёння ж упершыню сеў за штурвал камбайна. І адразу вырваўся ў перадавікі. Як гэта атрымалася?

«На самай справе гэта ў мяне ўжо 14-е жніво, – усміхаецца Аляксей. – Так, у мінулым годзе быў памочнікам камбайнера – прывыкаў да тэхнікі. Да гэтага працаваў на ўборцы ўраджаю ў іншай гаспадарцы. І стараўся рабіць гэта добра. Бацька мой працаваў механізатарам і прышчапіў любоў да працы. А яшчэ перадаў мне свой вопыт».

Працоўны дзень у Макосава пачынаецца ў 6 раніцы. У гэты час механізатар ўжо на машынным двары – трэба падрыхтаваць тэхніку да выхаду ў поле. Дадому прыходзіць апоўначы. Дзяцей, кажа, амаль не бачыць. Жонка ў жарт называе Аляксея кватарантам – маўляў, толькі начаваць. Але ні слова папроку ў тым, што хатнія справы адсунуліся ў яго на другі план. Сама працуе ў «Зары». І разумее, наколькі важна своечасова і якасна ўбраць ураджай. Цікаўлюся ў Макосава, колькі ён разлічвае зарабіць на жніве. Аляксей спачатку імкнецца абмежавацца няпэўным «чым больш – тым лепш».

«Было б нядрэнна, калі б удалося атрымаць Br4 тыс., – усё-ткі прызнаецца ён. – Грошы важныя. Але я яшчэ ад жніва атрымліваю і задавальненне. Вы не ўяўляеце, якія эмоцыі, калі прыбіраеш хлеб. Гэта вынік шматмесячнай працы. Журналісты, распавядаючы аб жніве, звычайна пішуць пра камбайнераў і кіроўцаў, якія адвозяць збожжа з поля. Але ўраджай – вынік працы ўсяго калектыву. Ён залежыць і ад тых, хто сее, хто ўносіць угнаенні, сродкі абароны раслін. Мы ж ставім толькі кропку ў вялікай агульнай справе. Любая гаспадарка – гэта вялікая сям’я. Калі члены яе працуюць зладжана, то і вынік радуе. Як у нас».

Доўга размаўляць Аляксей Макосаў не мог – часу няма, хлеб у полі чакае. Таму паспяшаўся да камбайна.

У мінулым годзе ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» перамагло на абласных «Дажынках» – было прызнана найлепшай гаспадаркай. Да гэтага імкнецца і ў гэтым годзе.

Дарэчы, у «Зары» ёсць яшчэ два экіпажы, якія намалацілі больш за 1 тыс. т кожны. Цалкам верагодна, што з дня на дзень яны стануць дзвюхтысячнікамі.

Павел Мінчанка, СБ

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

17.01.2019 - 08:38 | Новы малочна-таварны комплекс у Кіраўскім раёне будзе ацяпляцца біягазам

У ААТ «Рассвет ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сакавіку бягучага года ўвядуць у эксплуатацыю буйны малочна-таварны комплекс. Пра гэта паведаміў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Багель.

16.01.2019 - 14:27 | У Магілёўскай вобласці ў рэжыме нон-стоп працуе 300 «лясных сталовых»

Тры сотні «лясных сталовых» працуе ў рэжыме нон-стоп на Магілёўшчыне. Каб дапамагчы дзікім жывёлам перажыць зіму, у лясгасах загадзя паклапаціліся аб «меню»: нарыхтавалі зерне, сілас і гародніну. «Накрываюць паляну» ў месцах найбольшага скаплення звяроў.

16.01.2019 - 10:29 | БЧ дапамагла адрамантаваць чыгуначнае палатно ў заасадзе ў Буйнічах

Беларуская чыгунка дапамагла адрамантаваць чыгуначнае палатно ў заасадзе ў Буйнічах. Аднаўленчыя работы вяліся 12 дзён, паведамляецца на сайце ТРК «Магілёў».

14.01.2019 - 08:41 | NEFCO прафінансуе закупку шчапарубільнай машыны для Чэрыкаўскага лясгаса

Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (NEFCO) прафінансуе Чэрыкаўскаму лясгасу закупку мабільнай шчапарубільнай машыны. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 11 студзеня 2019 года №14, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

11.01.2019 - 12:42 | Яслі-сад пасля капрамонту адкрылі ў Крычаве

У Крычаве сёння адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту ясляў-сада №4 па вуліцы Карла Маркса, 19А.