Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскім раёне на пажары загінуў мужчына

У Магілёўскім раёне на пажары загінуў мужчына. Трагедыя адбылася сёння каля 5.00, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паводле слоў суразмоўніцы, раніцай жыхароў в. Купелы разбудзіў трэск шыферу палаючага дома. Палала жыллё, якое належыць 56-гадоваму мясцоваму жыхару. Позняе выяўленне і небяспечныя фактары пажару не пакінулі гаспадару шанцаў на выратаванне. Яго, без прыкмет жыцця, на падлозе пад абваленымі канструкцыямі знайшлі ратавальнікі. Загінулы пражываў адзін, не працаваў. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Паводле аператыўных звестак, з пачатку года ў Магілёўскай вобласці адбылося 629 пажараў, якія забралі жыцці 62 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая