Рус Бел Eng 中文

У Магілёве 1 мая перакрыюць рух транспарту на час правядзення святочных мерапрыемстваў

У Магілёве 1 мая перакрыюць рух транспарту на час правядзення святочных мерапрыемстваў. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Так, з 10.00 да 12.30 будзе абмежавана паркоўка транспарту па вуліцы Першамайскай (ад плошчы Славы да вуліцы Міронава).

Да 11.00 ад аўтамабіляў будуць вызвалены праезджыя часткі плошчы Славы, вуліцы Першамайскай (ад плошчы Славы да вуліцы Міронава).

З 11.50 да 12.20 – на час правядзення першамайскага велакарнавала – перакрыюць рух транспарту па вуліцы Першамайскай па кірунку ад плошчы Славы да вуліцы Міронава.

Грамадскі транспарт 1 мая будзе працаваць з улікам перакрыцця руху.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая