Уверх

Увага! Беларускамоўная версія сайта Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта працуе ў тэставым рэжыме.

Вы тут

У Магілёве 23 студзеня дадуць старт рэспубліканскаму месячніку ДТСААФ абаронна-спартыўнай і патрыятычнай работы

У Магілёве 23 студзеня дадуць старт рэспубліканскаму месячніку ДТСААФ абаронна-спартыўнай і патрыятычнай работы, прысвечанаму 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Падчас месячніка ў рэгіёне адбудуцца Дні ДТСААФ і адчыненых дзвярэй, аўтапрабегі па месцах баявой славы, тэматычныя вечары і ўрокі мужнасці, сустрэчы і ўшанаванні ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў і спартыўныя спаборніцтвы.

Мерапрыемства адкрыецца ў 13.00 на базе Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча (вул. К. Маркса, 2/18). На пляцоўцы перад установай адукацыі разгорнуцца выставы спартыўнай і вучэбнай тэхнікі ДТСААФ, а ў фае – экспазіцыя авія- і ракетамадэляў, пейнтбольнай і страйкбольнай зброі. У актавай зале адбудзецца дэманстрацыя відэафільма «90 гадоў ДТСААФ».

Падчас адкрыцця месячніка за значны асабісты ўклад у грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне грамадзян, дапамогу і садзеянне ў выкананні дзяржаўна-значных задач ДТСААФ прадстаўнікам органаў дзяржкіравання, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачым і святарам Магілёўскай вобласці ўручаць юбілейныя медалі «90 гадоў ДТСААФ». За дасягненні ў вучобе маладыя людзі атрымаюць членскія білеты і значкі ДТСААФ, а юныя кадэты – пагоны. Таксама кіраўніцтва Цэнтральнага савета ДТСААФ узнагародзіць абласную аб’яднаную аргструктуру пнеўматычнай вінтоўкай для выкарыстання ў спартыўнай секцыі па стральбе. Акрамя таго, старшыня спартыўнай секцыі Аляксандр Мазур уручыць граматы і пнеўматычныя вінтоўкі старшыням новых першасных арганізацый абароннага таварыства. У святочным канцэрце прымуць удзел лаўрэаты абласнога адборачнага тура фестывалю-конкурсу песні ДТСААФ «Любоў да Айчыны захоўваючы» і самадзейныя калектывы кадэцкага вучылішча.
У 12.00, напярэдадні адкрыцця месячніка, ля помніка палкоўніку Сямёну Куцепаву адбудзецца ўскладанне вянкоў і мітынг. Сюды прыбудуць дэлегацыі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Цэнтральнага савета і аргструктур ДТСААФ Магілёўскай вобласці, ГА «Беларускі саюз афіцэраў», «Беларускі саюз ваенных маракоў», а таксама навучэнцы Магілёўскага прафесійнага ліцэя №7, ваенна-патрыятычнага класа СШ №12, вайскоўцы Магілёўскага гарнізона і Ганаровай варты вайсковай часці 6713.

Выхаванцы ДТСААФ сваімі гераічнымі подзвігамі ўнеслі велізарны ўклад у станаўленне і развіццё Узброеных Сіл, падрыхтоўку будучых абаронцаў Айчыны. Толькі ў абаронных арганізацыях БССР у перадваенныя гады былі падрыхтаваны сотні лётчыкаў і дзясяткі тысяч парашутыстаў, стралкоў-снайпераў, радыстаў, вадзіцеляў з ліку дапрызыўнай моладзі. 72 выхаванцы ДТСААФ Беларусі ўдастоены высокага звання Герой Савецкага Саюза.

Сёння аснову ДТСААФ складае шматлікі атрад афіцэраў запасу, большасць з якіх праслужылі больш за 30 гадоў у розных сілавых структурах. Яны прысвяцілі сваё жыццё служэнню Айчыне ў радах Узброеных Сіл Савецкага Саюза і Рэспублікі Беларусь. Ім атрымліваецца прывіваць моладзі шчырую любоў да Радзімы, з высокай якасцю рыхтаваць юнакоў да службы ў войску, выхоўваць маладое пакаленне абаронцаў краіны на гераічных традыцыях нашага народа.

If you have found a mistake in the text, please, select it and press Ctrl+Enter.

Read more in category "грамадства":

20.02.2018 - 13:15 | Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня беларускай міліцыі адбудуцца 2 сакавіка ў Магілёве

Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня беларускай міліцыі адбудуцца 2 сакавіка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

18.02.2018 - 16:56 | Па стане на 16.00 удзел у выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання прыняло ўдзел 69,2% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, на 16.00 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 69,2% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы асоб, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах.

18.02.2018 - 14:46 | Па стане на 14.00 удзел у выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання прыняло 58,9% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, на 14.00 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 58,9% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы асоб, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах.

18.02.2018 - 12:57 | Па стане на 12.00 удзел у выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання прыняло ўдзел 48,6% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, на 12 гадзін дня 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 48,6% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы асоб, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах.

18.02.2018 - 12:35 | З усіх органаў улады дэпутаты мясцовых Саветаў найбольш блізка знаходзяцца да насельніцтва – Уладзімір Даманеўскі

З усіх органаў улады дэпутаты мясцовых Саветаў найбольш блізка знаходзяцца да насельніцтва. На гэта звярнуў увагу сёння ў гутарцы з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі пасля галасавання на ўчастку №32 па выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання ў Магілёве.

Рубрыкі

 

Выканаўчая ўлада:

Прадстаўнічая ўлада:

Судовая ўлада:

  • Магілёўскі абласны суд
  • Гарадскія і раённыя суды Магілёўскай вобласці

Турызм:

  • Славутыя мясціны Магілёўскай вобласці
  • Аграэкатурызм

Прамысловасць:

  • Каталог прадпрыемстваў

Ахова здароўя:

  • Абласныя ўстановы аховы здароўя
  • Гарадскія ўстановы аховы здароўя
  • Раённыя ўстановы аховы здароўя

Культура:

  • Тэатры
  • Музеі і галерэі

Моладзь:

  • Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі

Спорт:

  • Знакамітыя спартсмены
  • Спартыўныя аб’екты