Рус Бел Eng 中文

У Магілёве абралі старшыню абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў

Старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання стаў Валерый Берастаў. Яго абранне адбылося сёння на першым пасяджэнні камісіі.

Для Валерыя Берастава цяперашняя выбарчая кампанія не першая. Ён узначальваў абласныя камісіі падчас правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, прэзідэнцкіх выбараў, выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў Валерыя Берастава, галоўная задача абласной камісіі падчас выбарчай кампаніі – забяспечыць няўхільнае выкананне выбарчага заканадаўства, аказаць практычную і метадычную дапамогу і падтрымку ніжэйстаячым камісіям. «Выбаршчыкі становяцца больш свядомымі, праяўляюць усё большую цікавасць да выбарчай кампаніі. Расце і конкурс сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкае месца. Мяркую, што ў гэтым годзе таксама будзе высокая альтэрнатыўнасць, якая пасадзейнічае добрай яўцы выбаршчыкаў».

Аднагалосна члены камісіі прагаласавалі і за кандыдатуры намесніка старшыні і сакратара выбаркама. Імі сталі Мікалай Кароцін і Людміла Макаранка.

Таксама быў устаноўлены рэжым работы абласной выбарчай камісіі, якая знаходзіцца ў Магілёве па адрасе: вул. Першамайская, 71, Дом Саветаў, каб. 114. Час работы ў буднія дні – з 10.00 да 19.00 (з 14.00 да 15.00 – абед), у суботу – з 10.00 да 14.00, выхадны – нядзеля. Кантактны тэлефон (8022) 22 08 14.

Разгледжана і пытанне аб утварэнні выбарчых акругаў па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання – іх у рэгіёне 55 з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў 14 888 чалавек.

Як паведамлялася раней, Магілёўская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання сфарміравана ў максімальнай колькасці 13 чалавек. Яе склад зацверджаны 24 лістапада на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая