Рус Бел Eng 中文

У Магілёве адкрыта гарачая лінія па кантролі за выкананнем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах

Месячнік грамадскага кантролю за выкананнем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах праводзяць прафсаюзы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.

У кожным беларускім рэгіёне з 1 па 31 снежня будзе арганізавана работа гарачых ліній. Гэта дазволіць аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні захавання правілаў і нормаў аховы працы і своечасова прыняць меры па іх ліквідацыі.

«Паведаміць аб парушэннях тэмпературнага рэжыму можа кожны. У сваю чаргу, тэхнічныя інспектары працы гатовыя выехаць на месца і праверыць інфармацыю, якая да іх паступіла», – адзначылі суразмоўцы.

Тэлефоны гарачай лініі ў Магілёве: (80222) 22 98 25, 31 12 43 (з 8.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 17.00).

Таксама ў рамках месячніка грамадскага кантролю тэхінспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі правядуць праверкі і рэйды, звяртаючы асаблівую ўвагу на выкананне патрабаванняў заканадаўства пры працы ў неспрыяльных умовах надвор’я, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам. Толькі ў Магілёўскай вобласці плануецца праверыць больш за 500 арганізацый.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая