Рус Бел Eng 中文

У Магілёве на аднаго беспрацоўнага прыпадае амаль паўтары вакансіі

У Магілёве на аднаго беспрацоўнага прыпадае амаль паўтары вакансіі. Пра гэта паведаміла сёння падчас адкрыцця ў абласным цэнтры «Кірмашы вакансій» першы намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Марыя Шапнеўская.

«У Магілёве ў пачатку года назіраецца зніжэнне напружанасці на рынку працы, – адзначыла Марыя Шапнеўская. – Так, калі на сённяшнюю дату ў 2017 годзе на аднаго беспрацоўнага прыходзілася толькі адна вакансія, то цяпер амаль паўтары. Усяго па горадзе заяўлена 2050 вакансій (зарэгістравана 1400 беспрацоўных), прычым іх спектр вельмі шырокі і магчымасць працаўладкавання ёсць па самых розных напрамках. На рынку запатрабаваны як рабочыя спецыяльнасці, так і высокакваліфікаваныя спецыялісты. А прапанаваныя зарплаты вар’іруюцца ад Вг310 да Вг1 тыс.».

У мерапрыемстве прымае ўдзел 40 прадпрыемстваў і арганізацый абласнога цэнтра, якія прапануюць каля 700 вакансій практычна ва ўсіх сферах дзейнасці, ад гандлю і грамадскага харчавання да прамысловасці. «Спецыялісты нашага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне кансультуюць ўсіх жадаючых па адкрыцці прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці з дзяржпадтрымкай, па пытаннях перасялення гараджан у сельскую мясцовасць з іх наступным працаўладкаваннем. Мы таксама інфармуем аб магчымасцях навучання або перанавучання на курсах занятасці беспрацоўных».

Найбольшым попытам у горадзе цяпер карыстаюцца ІТ-інжынеры, медперсанал: ад санітарак да урачоў высокіх кваліфікацый, выхавальнікі дашкольнай адукацыі. З рабочых спецыяльнасцяў найбольш запатрабаваны на рынку повары, прадаўцы, швачкі, слесары, электрыкі і іншыя. «Як паказвае практыка правядзення падобных мерапрыемстваў, многія прадпрыемствы не толькі знаёмяць з наяўнымі вакансіямі, але і складаюць так званы ліст чакання, гэта значыць ствараюць базу кадраў на перспектыву. Некаторыя прапануюць на месцы запоўніць анкету саіскальніка, запрашаюць на субяседаванне», – адзначыла Марыя Шапнеўская.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая