Рус Бел Eng 中文

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

Вышыня навагодняй прыгажуні разам з 10-метровай верхняй ялінкай і зоркай складзе 37 м. Для збору ўсёй канструкцыі плануецца выкарыстоўваць каля 150 жывых елак, якія замест лапак будуць устаўлены ў спецыяльныя прыстасаванні. Лясныя прыгажуні пайшлі пад сякеру ў межах санітарнай высечкі.

Вялікія жывыя елкі таксама ўпрыгожаць іншыя пляцоўкі горада, дзе плануецца праводзіць навагоднія мерапрыемствы.

Для жыхароў Магілёўшчыны запланавана правесці каля 180 ёлачных кірмашоў і пераднавагодніх распродажаў. Упраўленнем гандлю і паслуг аблвыканкама з лясніцтвамі заключаны дагаворы на набыццё каля 17 тыс. елак і соснаў, звыш 200 іглічных букетаў.

Рознічная цана на лясную прыгажуню па параўнанні з мінулым годам вырасце прыкладна на 5%. Так, елка вышынёй да 1 м будзе каштаваць Вг5, 5 (кошт без ПДВ), ад 1, 1 да 2 м-Вг7, 3, ад 2 да 3 м-Вг15, 1, а вось за навагоднюю госцю да 30 м прыйдзецца выкласці Вг130, 9. Улічваючы запыты жыхароў вобласці, на ёлачных базарах будуць таксама прадстаўлены жывыя хвоі. У агульным аб’ёме продажаў яны складаюць прыкладна каля 0,5%.

Ёлачныя базары пачнуць працаваць у вобласці з 21-22 снежня. Толькі ў Магілёве плануецца арганізаваць не менш за 16 пунктаў рэалізацыі і каля 5-6 у Бабруйску. Таксама ёлачныя кірмашы разгорнуцца ў кожным райцэнтры (21). Акрамя таго, грамадзяне змогуць набыць лясных прыгажунь непасрэдна ў лясніцтвах па месцы жыхарства.

Дарэчы, за незаконную высечку елак прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь для грамадзян, а для юрыдычных асоб – да 300 базавых велічынь. Акрамя таго, за кожнае дрэва вінаватыя павінны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Гэта яшчэ не менш за адну базавую велічыню.

Шырокі асартымент штучных ёлак, а таксама навагодніх упрыгожванняў у многіх буйных крамах і гандлёвых цэнтрах ужо прапануецца.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна