RU BY EN 中文
Instagram

У Магілёве на праспекце Міра ідуць рамонтныя работы

У Магілёве на праспекце Міра часова зменіцца арганізацыя дарожнага руху з-за рамонтных работ. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

На ўчастку праспект Міра - вуліца Касманаўтаў з 23.00 13 лістапада да 5.00 14 лістапада будзе перакрыты праезд транспартных сродкаў. Як адзначылі ў гарвыканкаме, гэта звязана з работамі па будаўніцтве ўнутрыгарадскай кальцавой магістралі.

Паводле інфармацыі Магілёўскага філіяла «Аўтобусны парк №1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс», у сувязі з рамонтнымі працамі на дадзеным участку прыпыначныя пункты «праспект Міра» часова перанясуць з 14 лістапада.

Так, пункт прыпынку пры руху ў бок вул. Якубоўскага будзе перанесены за скрыжаванне і размесціцца на вул.Якубоўскага: для маршрутаў №4, №5, №9, №12, №28, №30, №32, №34, №38. Аўтобусны маршрут нумар 10 будзе ажыццяўляць прыпынак на прыпыначным пункце «Універсітэт імя Куляшова». Пункт прыпынку пры руху ў бок гатэля «Магілёў» пераносіцца ніжэй па праспекце Міра, бліжэй да дома №9.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая