Рус Бел Eng 中文

У Магілёве рух усіх відаў транспарту перакрыюць па праспекце Пушкінскім 14-15 ліпеня

У сувязі з правядзеннем дарожных работ у Магілёве будзе перакрыты рух усіх відаў транспарту па праспекце Пушкінскім на ўчастку ад вуліцы Астроўскага да вуліцы Гагарына з 8.00 14 ліпеняда17.00 15 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.

У названы перыяд часу аўтобусы будуць рабіць аб’езд па маршруце вул. Гагарына – пр-т Шміта – вул. Астроўскага, у сувязі з чым магчымы затрымкі рэйсаў.

Маршрутныя таксі пойдуць па вул. Гагарына – б-р Непакорных – вул. Астроўскага.

Тралейбус №4 паедзе па кароткім шляху: «Чыгуначны вакзал (пераезд) – пл. Арджанікідзэ» з інтэрвалам руху 7-14 хвілін і «Любуж – Аблгаз» з інтэрвалам 8-16 хвілін. Тралейбус №3 ажыццяўляць рух не будзе.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

18.07.2018 - 09:13 | У ВНУ Беларусі пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты

У ВНУ Беларусі сёння пачынаюцца ўступныя іспыты, што праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі.

18.07.2018 - 09:09 | Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10%

Працоўныя пенсіі ў Беларусі ў выніку пераразліку з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10%.

16.07.2018 - 08:33 | Прыдняпроўская птушкафабрыка атрымае фінансавую падтрымку для папаўнення абаротных сродкаў

Кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама зацікаўлена ў хуткім фінансавым аздараўленні РУСВП «Прыдняпроўская птушкафабрыка» (Магілёўскі раён).

13.07.2018 - 17:06 | Анатоль Калінін здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін 12 ліпеня здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.

13.07.2018 - 11:27 | Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла недахопы ў прафілактыцы сямейнага недабрабыту

Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла парушэнні ў працы дзяржаўных органаў па абароне правоў непаўналетніх у галіне прафілактыкі сямейнага недабрабыту. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генпракуратуры.