Уверх

Увага! Беларускамоўная версія сайта Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта працуе ў тэставым рэжыме.

Вы тут

У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў культуры і мастацтва вобласці

У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў культуры і мастацтва вобласці. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў абласным тэатры лялек, як перадае карэспандэнт сайта.

Cпецыялісты атрымалі ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Выказваючы словы падзякі творчым людзям, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што нацыянальная культура – гэта сапраўднае багацце, духоўная спадчына народа. І кожны штодня ўносіць свой неацэнны ўклад у яго развіццё і захаванне.

Паводле слоў намесніка Міністра культуры Аляксандра Яцко, Прыдняпроўскі край вылучаецца сярод іншых абласцей краіны асаблівым падыходам да арганізацыі мерапрыемстваў, захавання культуры і гісторыі. А пацвярджэннем высокага прафесійнага ўзроўню мясцовых спецыялістаў з’яўляецца прысваенне гораду Бабруйску звання культурнай сталіцы краіны 2017 года.

Не аднойчы гучала «дзякуй» ў звароце да прадстаўнікоў культуры рэгіёна і ад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Кацярыны Музычэнка. Асаблівую ўдзячнасць яна выказала ветэранам і тым, хто працуе ў раёнах і сельскай мясцовасці. «Дзякуючы вашым намаганням, кожны рэгіён Магілёўшчыны можа пахваліцца сваім, непадобным да іншых, фестывалем, брэндавым мерапрыемствам», – падкрэсліла галоўны ідэолаг вобласці.

Сёння ў сферы культуры Прыдняпроўскага краю працуе больш за 8,5 тыс. спецыялістаў.

 

If you have found a mistake in the text, please, select it and press Ctrl+Enter.

Read more in category "навiна дня":

14.12.2017 - 14:21 | Новыя яслі-сад адкрылі ў Магілёве

Новыя яслі-сад сёння ўрачыста адкрылі ў Магілёве. Сацыяльны аб’ект, якому прысвоілі нумар 117, размясціўся ў той частцы мікрараёна Казіміраўка, дзе ў апошнія гады вядзецца актыўнае жыллёвае будаўніцтва.

13.12.2017 - 12:31 | Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілёва з 15 па 20 снежня

Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілёва з 15 па 20 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

12.12.2017 - 11:59 | Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Курыруюць праект у рэгіёне абласныя камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

11.12.2017 - 09:13 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

11.12.2017 - 09:03 | Дабрачынны шасцігадзінны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня з 14.00 да 20.00.

Рубрыкі

 

Выканаўчая ўлада:

Прадстаўнічая ўлада:

Судовая ўлада:

  • Магілёўскі абласны суд
  • Гарадскія і раённыя суды Магілёўскай вобласці

Турызм:

  • Славутыя мясціны Магілёўскай вобласці
  • Аграэкатурызм

Прамысловасць:

  • Каталог прадпрыемстваў

Ахова здароўя:

  • Абласныя ўстановы аховы здароўя
  • Гарадскія ўстановы аховы здароўя
  • Раённыя ўстановы аховы здароўя

Культура:

  • Тэатры
  • Музеі і галерэі

Моладзь:

  • Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі

Спорт:

  • Знакамітыя спартсмены
  • Спартыўныя аб’екты