Рус Бел Eng 中文

У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных СМІ рэгіёна

У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылося сёння ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Адкрываючы цырымонію ўшанавання, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што Прыдняпроўскі край заўсёды быў багаты на людзей творчых, таленавітых, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і пачуццём высокай прафесійнай адказнасці перад краінай і народам.

Гаворачы аб прафесіі журналіста, ён нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі падчас сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых СМІ краіны: журналістыка – гэта асаблівая прафесія, яна падобна ідэалогіі, а сродкі масавай інфармацыі закліканы фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб’ектыўную падачу матэрыялу, шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй.

Андрэй Кунцэвіч ад імя Магілёўскага аблвыканкама падзякаваў прысутным у зале за прафесіяналізм і нагадаў, што асяроддзе медыя сёння актыўна развіваецца, пашыраюцца магчымасці распаўсюджвання інфармацыі. Таму рэгіянальная журналістыка павінна ісці ў нагу з часам, адпавядаць сучасным патрабаванням чытачоў, гледачоў і слухачоў. «У кожнага слова ёсць душа, – падкрэсліў намеснік старшыні. – Давайце будзем памятаць пра гэта і несці людзям светлае і духоўнае». Журналістам і выданням – пераможцам рэгіянальнага конкурсу сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2017 год – ён уручыў ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

Сярод абласных і гарадскіх газет найлепшай прызнана газета «Бабруйскае жыццё», сярод раённых – Шклоўская газета «Ударны фронт». Рэдакцыі выданняў атрымалі сертыфікаты аб выдзяленні фінансавых сродкаў па 450 базавых велічынь.

Другое месца заняла Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя», трэцяе – рэдакцыя Кіраўскай раённай газеты «Кіравец».

Быў вызначаны і найлепшы інтэрнэт-сайт рэдакцыі. Ім стаў партал mogilevnews.by інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці».

Сярод журналістаў рэгіянальных дзяржаўных друкаваных выданняў першае месца заняў спецыяльны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда» Генадзь Корсакаў. Другой стала галоўны рэдактар Хоцімскай раённай газеты «Шлях Кастрычніка» Ганна Мармузевіч, трэцім – галоўны рэдактар Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» Аляксандр Паўлаў.

Пераможцам сярод фотакарэспандэнтаў рэгіёна прызнаны карэспандэнт Дрыбінскай раённай газеты «Савецкая вёска» Максім Цяцерын.

Нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі» ўручылі галоўнаму рэдактару Клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва» Нікіфару Мінчанку. Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі атрымалі галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святлана Шутава і галоўны рэдактар газеты «Кіравец» Наталля Хадакова

Таксама больш за 50 журналістаў, спецыялістаў і калектываў рэдакцый было заахвочана ганаровымі граматамі і падзякамі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў, абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, абласных упраўленняў УУС і МНС, рэгіянальных аддзяленняў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый. У прыватнасці, за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі на рэгіянальным узроўні ганаровымі граматамі аблвыканкама ўзнагароджаны ўласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці ЗАТ «Другі нацыянальны канал» Алена Кукшынская, уласны карэспандэнт карэспандэнцкага бюро «Магілёў» галоўнай рэдакцыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Ястрабаў, начальнік аддзела падрыхтоўкі тэлепраграм «Тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Сняжана Ганчарова, галоўны рэдактар газеты «Веснік Магілёва» Васіль Навічонак. Таксама ўручана Падзяка аблвыканкама ўласнаму карэспандэнту службы карэспандэнцкай сеткі рэдакцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Юрыю Пракапенку.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

10.12.2018 - 09:05 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

07.12.2018 - 15:00 | Дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» 14 снежня

IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе 14 снежня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» з 13:55 да 19:15. Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду».

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

05.12.2018 - 15:16 | Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд

Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд. У чарадзе святочных забаў знайшлося месца як для ўпадабаных жыхарам абласнога цэнтра мерапрыемстваў, так і для новых. Многія традыцыйныя дзействы памяняюць фармат. Нязменнымі застануцца іх душэўная атмасфера, маляўнічасць і запал.

04.12.2018 - 10:10 | У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.