Рус Бел Eng 中文

У школах Беларусі з’явіцца факультатыў па асновах фінансавай граматнасці для навучэнцаў 8-9-х класаў

Нацыянальны інстытут адукацыі зацвердзіў праграму факультатыўных заняткаў па асновах фінансавай граматнасці для навучэнцаў 8-9-х класаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Факультатыў уключае ў сябе такія асноўныя напрамкі фінансавай граматнасці, як сямейны (асабісты) бюджэт, уласнасць і зберажэнні, запазычанні, прафесіі ў фінансавай сферы, грошы і грашовае абарачэнне, лічбавы банкінг, інвестыцыі, падаткі і зборы.

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы фінансавай граматнасці» разлічана на два гады, накіравана на павышэнне ўзроўню фінансавых ведаў школьнікаў, а таксама ўяўляе сабой базу, неабходную для падрыхтоўкі дзяцей да штогодовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 10-11-х класаў, якая праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі.

Праграма па асновах фінансавай граматнасці распрацавана супрацоўнікамі Нацыянальнага банка і Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, яе ўжо апублікавалі на Нацыянальным адукацыйным партале. «Укараненне асноў фінансавай граматнасці ў навучальны працэс будзе садзейнічаць падрыхтоўцы кадраў, якія валодаюць ведамі, уменнямі і навыкамі для работы ва ўмовах рынкавых адносін, гатовых кампетэнтна і эфектыўна вырашаць задачы гаспадарчай практыкі і паспяхова займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю», – адзначылі ў Міністэрстве адукацыі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая