Рус Бел Eng 中文

Уладзімір Даманеўскі прадставіў дэпутатам новага першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Дэпутатам абласнога савета сёння на пазачарговай сесіі прадставілі Мікалая Кароціна на пасадзе першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт сайта.

Уручаючы пасведчанне, старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі пажадаў Мікалаю Кароціну ўдумлівай працы, накіраванай на ўдасканаленне падыходаў у развіцці аграпрамысловага комплексу. Кіраўнік рэгіёна заўважыў, што Прыдняпроўскі край валодае дастатковай колькасцю кваліфікаваных кадраў у галіне сельскай гаспадаркі. Таму новы кіраўнік абавязаны максімальна эфектыўна выкарыстоўваць іх прафесіяналізм і вопыт.

Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што Магілёўшчына выгадна адрозніваецца ад большасці рэгіёнаў Беларусі значнай колькасцю нявыкарыстаных зямель, якія яшчэ могуць быць задзейнічаны аграрыямі. Гэты патэнцыял вобласці прывабны і для інвестараў, працу з якімі неабходна выбудаваць больш выразна і вынікова.

Кіраўнік рэгіёна дадаў, што кандыдатура на пасаду першага намесніка старшыні падбіралася з улікам патрабаванняў апошніх указаў кіраўніка дзяржавы, накіраваных на аздараўленне галіны АПК. Сучасныя тэндэнцыі патрабуюць погляду на сельскую гаспадарку, у першую чаргу, праз эканамічную прызму, менавіта таму выбар упаў на эканаміста па адукацыі.  

Падчас пазачарговай сесіі спецыялісты рэгіёна атрымалі ўзнагароды Савета Рэспублікі за падрыхтоўку і правядзенне на высокім арганізацыйным узроўні V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у Магілёве 10-12 кастрычніка.

Памятнага знака V Форума рэгіёнаў удастоеныя намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, генеральны дырэктар ААТ «Будаўнічы трэст №12» Дзмітрый Марозаў, генеральны дырэктар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» Наталля Падлесных. Падзякі Савета Рэспублікі атрымалі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня і старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Руслан Страхар.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая