Унікальны спектакль «Навіны даўжынёю ў жыццё» падрыхтавала рэдакцыя «Бабруйскае жыццё» сумесна з гарадской гімназіяй-каледжам мастацтваў да 100-годдзя газеты. Прэм’ера пастаноўкі адбудзецца 28 лістапада ў 15.00 на сцэне тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Уваход вольны.
У цэнтры спектакля – гісторыя яўрэйскай сям’і, якая працавала ў рэдакцыі з 1918 года. Яна заснавана на рэальных падзеях, якія адбыліся сто гадоў таму. Галоўныя героі – Фіра і Фіма – знаёмяцца ў 1918 годзе. Ён – супрацоўнік рэдакцыі, яна – піяністка. Вайна разлучае закаханых. Фіма служыў у партызанскім атрадзе, у лесе яны друкавалі падпольную газету «Бабруйскі партызан». Быў цяжка паранены.
Героі пранеслі каханне праз усе нягоды і страты, ні на хвіліну не пакінуўшы надзеі быць разам. Іх дачка Дора, якая нарадзілася падчас вайны, таксама звязала жыццё з рэдакцыяй газеты «Камуніст», зрэдку успамінаючы падрабязнасці сямейнай драмы. Гэта душэўны спектакль з дакладнымі акцэнтамі, якія суправаджаюцца горкім яўрэйскім гумарам. Погляд праз сто гадоў.
“Першапачаткова ў нас была ідэя зняць дакументальны фільм – раскаазвае праграмны дырэктар Zefir FM Алена Радоўская. – Мы дамовіліся з вельмі таленавітай журналісткай, ураджэнкай Бабруйска, якая цяпер жыве ў Мінску і выкладае ў БДУ, Таняй Карнеявец, запрасіўшы яе стаць сааўтарам праекта. Але ў сілу таго, што вытворчы працэс стварэння кінафільма затратны па часе і рэсурсах, нам прыйшлося адмовіцца ад экранізацыі. А хацелася зрабіць нешта незвычайнае. Такая шыкоўная гісторыя перад вачыма... Я напісала рэжысёру Вераніцы Антонавай, паказала ёй сцэнар і спытала: «У нас ёсць ідэя, што можна зрабіць? Гэта рэальна?» «Дай мне адзін вечар», – адказала яна мне ў суботу. А ўжо ў панядзелак мы з галоўным рэдактарам Уладзімірам Сёмкіным і творчай камандай – Веранікай Антонавай, Аленай Калпаковай і Андрэем Асіпенкам, харэографам Марыяй Кузьміцкай – у кабінеце дырэктара каледжа мастацтваў Ірыны Анацьевай абмяркоўвалі дэталі і складалі план рэпетыцый. Дырэктар тэатра Вераніка Вінель пайшла насустрач, знайшоўшы нам у шчыльным графіку час для рэпетыцый. Словам, усё стала складвацца... Здараюцца спектаклі, якія захапляюць, але наш, акрамя захаплення, выклікае і іншае пачуццё – павагу. Да гісторыі, якую мы беражліва захоўвалі сто гадоў, да нашых чытачоў, да стваральнікаў праекта і акцёраў, да людзей з асаблівай душой, якія дапамагаюць нам увасобіць усе ідэі ў жыццё».
Галоўныя героі – Фіма (Павел Хаджаеў), Фіра (Вераніка Антонава) і шоу балет «Альянс» (харэограф Марыя Кузьміцкая). Супрацоўнікі рэдакцыі падрыхтавалі асаблівы падарунак для ўсіх гледачоў. Напрыканцы спектакля прагучыць песня-гімн холдынгу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.12.2019 - 09:29
Ларыса Грыбалёва выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Бабруйска
05.12.2019 - 12:44
Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў «Залатая мара» пройдзе ў Магілёве 13–15 снежня
04.12.2019 - 13:27
У Бабруйскім аздараўленчым лагеры «Мара» з 15 снежня адкрыецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза
04.12.2019 - 09:47
Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць ва ўпрыгожванні парку «Падніколле» да Новага года