Рус Бел Eng 中文

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама прызнана найлепшым у рэспубліцы па выніках працы ў 2017 годзе

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася выніковая калегія Міністэрства адукацыі. Яна была прысвечана вынікам дзейнасці ў 2017 годзе і асноўным задачам на 2018.

На пасяджэнні прысутнічалі намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. Усяго ў працы выніковай калегіі прынялі ўдзел 530 прадстаўнікоў сістэмы адукацыі.

Па выніках працы за мінулы год упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама прызнана пераможцам у намінацыі «Найлепшае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама» і ўзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая