Рус Бел Eng 中文

Урачыстая цырымонія закрыцця працоўнага семестра адбудзецца 22 снежня ў Магілёўскім раёне

Мерапрыемствы, прысвечаныя закрыццю працоўнага семестра 2017 года, адбудуцца 22 снежня ў Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Удзельнікаў урачыстасці прыме Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага. Да пачатку мерапрыемства будзе арганізавана выставачная экспазіцыя «Студатрадаўскі рух Магілёўшчыны». Пасля завяршэння ўшанаванняў удзельнікаў і гасцей чакае экскурсія ў заасад.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая