Рус Бел Eng 中文

Урачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра адбудзецца ў Магілёве 28 снежня

Мерапрыемствы, прысвечаныя закрыццю трэцяга працоўнага семестра, адбудуцца ў Магілёве 28 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

На плошчы Славы пройдзе мітынг, дзе студатрадаўцы з усяго рэгіёна ўскладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу «Змагарам за савецкую ўладу».

У 12.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7, 3-ці паверх) будуць падведзены вынікі працы студэнцкіх атрадаў за 2018 год. Падчас ушанавання ўзнагародзяць найлепшыя студатрады (будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, педагагічныя, сэрвісныя, медыцынскія, экалагічныя, вытворчыя) і наймальнікаў, а таксама штабы працоўных спраў устаноў адукацыі.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, камандзіры і камісары, першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ветэраны студатрадаўскага руху.

У трэцім працоўным семестры 2018 года Магілёўскім абласным штабам студэнцкіх атрадаў быў сфарміраваны 241 студэнцкі атрад, які аб’яднаў больш за 2,8 тыс. хлопцаў. Байцы працавалі як на рэгіянальных аб’ектах рознага прызначэння, так і за межамі Прыдняпроўскага краю: у Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая