Уверх

Увага! Беларускамоўная версія сайта Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта працуе ў тэставым рэжыме.

Вы тут

Урад дасць гарантыі ў пагашэнні доўгу па крэдыту ААТ «Амкадор-Шклоў»

Урад дасць гарантыі ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыце ААТ «Амкадор-Шклоў». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычнiка 2017 года №755, як паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Урад дасць гарантыю Белаграпрамбанку ў пагашэнні асноўнага доўгу і выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам, што выдаюцца гэтым банкам ААТ «Амкадор-Шклоў» для фінансавання завяршэння будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці малака ў в. Сліж Шклоўскага раёна са спагнаннем працэнтаў за карыстанне крэдыту ў памеры 3% гадавых на працягу перыяду карыстання крэдытам з тэрмінам пагашэння да 1 красавіка 2029 года.

Міністэрству фінансаў даручана аформіць гарантыю ўрада. Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне крэдыту і своечасовае яго пагашэнне ўскладзена на дырэктара ААТ «Амкадор-Шклоў».

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

БЕЛТА

If you have found a mistake in the text, please, select it and press Ctrl+Enter.

Read more in category "эканоміка і бізнес":

18.10.2017 - 19:56 | У Магілёве з’явіцца індыйскі панадворак і пройдзе міжнародны дзень ёгі

У Магілёве у 2018 годзе з’явіцца індыйскі панадворак і падчас святкавання Дня горада пройдзе Міжнародны дзень ёгі. Такая дамоўленасць дасягнута сёння на сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і пасла Індыі ў Беларусі Панкаджа Саксены.

18.10.2017 - 19:48 | Вынікі кантролю за дзейнасцю КУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» разгледзелі на пасяджэнні КДК Магілёўскай вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзелі шэраг праблемных сітуацый, выяўленых у выніку кантролю за дзейнасцю Магілёўскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў», якія негатыўна адбіваюцца на стане жыллёва-камун

18.10.2017 - 16:24 | Стаўка рэфінансавання зніжана ў Беларусі да 11 працэнтаў гадавых

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб зніжэнні з 18 кастрычніка стаўкі рэфінансавання з 11,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Рашэнне было прынята па выніках праведзенага ў канцы верасня штоквартальнага пасяджэння па пытаннях ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

18.10.2017 - 16:22 | Працоўныя пенсіі з 1 лістапада вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ нумар 377 "Аб павышэнні пенсій". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

17.10.2017 - 12:59 | Холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»» у студзені-верасні павялічыў экспарт малочнай прадукцыі на 38,5%

Холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» ў студзені-верасні 2017 года павялічыў экспарт малочнай прадукцыі на 38,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Рубрыкі

 

Выканаўчая ўлада:

Прадстаўнічая ўлада:

Судовая ўлада:

  • Магілёўскі абласны суд
  • Гарадскія і раённыя суды Магілёўскай вобласці

Турызм:

  • Славутыя мясціны Магілёўскай вобласці
  • Аграэкатурызм

Прамысловасць:

  • Каталог прадпрыемстваў

Ахова здароўя:

  • Абласныя ўстановы аховы здароўя
  • Гарадскія ўстановы аховы здароўя
  • Раённыя ўстановы аховы здароўя

Культура:

  • Тэатры
  • Музеі і галерэі

Моладзь:

  • Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі

Спорт:

  • Знакамітыя спартсмены
  • Спартыўныя аб’екты