Рус Бел Eng 中文

Установы культуры Хоцімскага раёна атрымалі ў падарунак новы мікрааўтобус

Сустракаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі працоўнымі падарункамі ў Беларусі ўжо стала традыцыяй. Гэта ініцыятыва кіраўніка дзяржавы ў нашай краіне прыжылася і ўмацавалася. Штогод яе падтрымліваюць і на Хоцімшчыне.

Сапраўдным падарункам для работнікаў культуры напярэдадні свята стаў новы мікрааўтобус, ключы ад якога ва ўрачыстай абстаноўцы начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандру Цішчанку ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Хучаў. Дарагое набыццё (больш за Br40 тыс.) стала магчымым дзякуючы сродкам, вылучаным з раённага бюджэту.

Як адзначыў Аляксандр Цішчанка, машынны парк даўно патрабаваў абнаўлення: 2 мікрааўтобусы, якія значацца на балансе, маюць 100% знос. Аўтамабілі верай і праўдай служылі больш за дзясятак гадоў, пры тым што абвандравалі яны за гэты час вялікія і малыя гарады не толькі Беларусі, але і краін блізкага замежжа. Як вядома, дні жывёлавода, ушанаванне механізатараў і камбайнераў не абыходзяцца без артыстаў РЦК, таму тэхніка курсіравала не толькі па гарадскіх асфальтаваных дарогах, але і па прасёлкавых дарогах, палях.

Ключы даручылі вопытнаму кіроўцу РЦК Анатолю Ермакову, які паабяцаў беражліва ставіцца да новай тэхнікі, каб яна праслужыла работнікам максімальны тэрмін.

Па матэрыяле  hotimsk.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая