Рус Бел Eng 中文

Усяго 12 зваротаў паступіла ў Магаблвыканкам на «гарачую лінію» па пытанні якасці аказання паслуг установамі адукацыі

У Магілёўскім аблвыканкаме 11–22 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі адукацыі. У прыватнасці, маніторынг датычыўся дзейнасці агульнаадукацыйных школ, дашкольных устаноў, устаноў прафесійна-тэхнічнага навучання, а таксама дадатковага навучання і выхавання (пазашкольная праца, гурткі, факультатывы, секцыі і інш.). Грамадзяне мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб арганізацыі навучальнага працэсу, заўвагі і прапановы па паляпшэнні працы ў гэтых напрамках.

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама, актыўнасць грамадзян была невысокай. Усяго паступіла 12 зваротаў ад жыхароў рэгіёна: 5 званкоў з Магілёва, па 2 – з Горак, Чэрыкава, Магілёўскага раёна, 1 – з Бялыніч.

Заяўнікі прасілі разгледзець магчымасць арганізацыі навучальнага працэсу ва ўстановах адукацыі ў адну змену, перагляду тэрытарыяльнай прыналежнасці сярэдніх навучальных устаноў. Грамадзяне паведамлялі аб неабходнасці змены графікаў працы дашкольных дзіцячых устаноў, арганізацыі харчавання. Былі звароты, звязаныя з арганізацыяй бяспечных падыходаў да будынкаў, асвятлення (у тым ліку школьных стадыёнаў), выкананнем работ па бягучым рамонце школ толькі ў перыяд канікул і інш.

Усе заўвагі грамадзян па якасці прадастаўляемых паслуг установамі адукацыі, а таксама прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку сфарміраваны ў асобны пералік і, па даручэнні кіраўніцтва аблвыканкама, накіраваны па прыналежнасці для разгляду і прыняцця мер у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

З вынікамі разгляду зваротаў можна будзе азнаёміцца ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая