Рус Бел Eng 中文

Усяго 7 зваротаў паступіла ў Магаблвыканкам на «гарачую лінію» па пытанні якасці аказання паслуг прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання

У Магілёўскім аблвыканкаме 18–19 сакавіка арганізавалі правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва аб якасці аказання паслуг прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць паведаміць пра існуючыя праблемы, а таксама выказаць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама, актыўнасць грамадзян была невысокай. Усяго паступіла 7 званкоў. Жыхары Горак звярнуліся на «гарачую лінію» тройчы, з Круглянскага раёна – 2 разы, па адным званку зарэгістравана з Быхаўскага і Магілёўскага раёнаў.

Актуальнымі пытаннямі для людзей застаюцца закрыццё (адкрыццё) гандлёвых аб’ектаў, адсутнасць магчымасці набыцця асобных груп тавараў, невыкананне графікаў працы аўтамагазінаў і змяненне іх зоны абслугоўвання.

Акрамя таго, паступілі прапановы аб разглядзе магчымасці прадастаўлення бытавых паслуг па хімчыстцы, рамонце і пашыве адзення.

Ад жыхаркі аграгарадка Межысеткі Магілёўскага раёна паступіла падзяка на адрас індывідуальнага прадпрымальніка А. С. Ланской, а таксама прадаўцоў крамы Е. В. Каліноўскай і Т. С. Марчанкі за якаснае абслугоўванне ў гандлёвым аб’екце.

Быхаўскі раён.

Жыхары в. Падкленне Быхаўскага раёна абслугоўваюцца аўтамагазінам Магілёўскага райст 2 разы на тыдзень (панядзелак, пятніца, час абслугоўвання – з 14.50 да 15.00). У ходзе праведзенага аналізу захавання графіка руху вышэйназванага аўтамагазіна ўстаноўлены факты прыезду з парушэннем графіка (апярэджанне на 15–20 хвілін). Па названай падставе вадзіцелю – прадаўцу аўтамагазіна ўказана на безумоўнае выкананне дзеючага графіка абслугоўвання населеных пунктаў і недапушчэнне надалей падобных фактаў.

Горацкі раён.

1. Паслугі па хімічнай чыстцы вырабаў у г. Горкі не аказваюцца па прычыне адсутнасці кваліфікаванага апаратчыка хімічнай чысткі і састарэлага абсталявання (паломка асобных вузлоў абсталявання і яго непрыдатнасць да рамонту).

У мэтах задавальнення патрэбы насельніцтва ў паслузе па хімічнай чыстцы на сённяшні дзень прыём адзення і дываноў у хімчыстку (з наступнай дастаўкай у хімчыстку г. Магілёва), ажыццяўляецца ў Доме быту № 4 ААТ «Горкі Бытпаслугі», размешчаным па вул. Заслонава, 2. Выкананыя заказы выдаюцца ў прыёмным пункце, заказчыку аператыўна паведамляецца па тэлефоне аб выкананні заказу, а дываны дастаўляюцца заказчыкам на дом.

Паслугі па пашыве і рамонце адзення ажыццяўляюцца ў атэлье Дома быту № 4 (рэжым працы: з 09.00 да 18.00 гадзін, выхадны – субота, нядзеля).

У раёне акадэміі, па праездзе Спартыўным, 2 бытавыя паслугі насельніцтву (цырульныя і касметычныя паслугі, манікюр і педыкюр, паслугі па рамонце адзення) аказваюцца ў Доме быту № 2 ААТ «Горкі Бытпаслугі», паслугі па рамонце адзення ажыццяўляюцца фізічнай асобай.

2. Горацкаму райст у закрыцці гандлёвага аб’екта «Верба» (г. Горкі, вул. Заслонава, 2 адмоўлена. Рэкамендавана арганізаваць працу аб’екта па метадзе самаабслугоўвання, з пераглядам рэжыму працы ў найбольш зручныя гадзіны для пакупнікоў.

3. У г. Горкі ў мікрараёне Будаўнікоў размешчаны гандлёвыя аб’екты «ФИКСИ», «Евроопт», «Метиз», «Бытовая химия», «Секонд-хенд» і інш., у мікрараёне «Акадэмія» – гандлёвыя аб’екты «Мила», «Остров чистоты», «Копеечка», «MIX», «Секонд-хенд», «Топтыжка» (дзіцячая вопратка), у будынку Дома быту – 5 гандлёвых аб’ектаў індывідуальных прадпрымальнікаў, у будынку інтэрната № 9 – «Канцелярские товары», «Сувениры», «Сто мелочей» і інш.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам уласнік самастойна вызначае сферу дзейнасці, ён мае права па сваім меркаванні ажыццяўляць у дачыненні да належнай яму маёмасці любыя дзеянні, якія не супярэчаць заканадаўству, грамадскай карысці і бяспецы, не наносяць шкоды навакольнаму асяроддзю, гісторыка-культурным каштоўнасцям і не ўшчамляюць правоў і абараняемых законам інтарэсаў іншых асоб.

На сённяшні дзень зацікаўленасць у адкрыцці дадатковых гандлёвых аб’ектаў у мікрараёне «Акадэміі» і Будаўнікоў у г. Горкі адсутнічае.

Круглянскі раён.

1. Паслугі па рамонце бытавой тэхнікі непасрэдна Круглянскім УКП «Бытпаслугі» ў цяперашні час не ажыццяўляюцца з прычыны адсутнасці кваліфікаваных кадраў (з 18 снежня 2019 года вакантная пасада майстра па аказанні такой паслугі). Акрамя таго, гэты від паслуг спажыўцамі Круглянскага раёна малазапатрабаваны, нагрузка на работніка мінімальная і адпаведна выкананая праца нізкааплатная.

Жыхарам раёна аказваюцца паслугі па індывідуальным пашыве вырабаў з матэрыялу заказчыка, пракаце, паслугі фота і цырульні, рэалізуюцца рытуальныя прыналежнасці. Ажыццяўляецца прыём заявак па рамонце абутку, мэблі, бытавой радыёэлектроннай апаратуры, хімчыстцы і мыцці бялізны і інш.

2. Арганізавана гандлёвае абслугоўванне жыхароў вул. Маладзёжнай у вёсцы Рубеж з дапамогай аўтамагазіна Бялыніцкага райст, рэжым працы: серада – з 16.00 да 16.20, нядзеля – з 11.00 да 11.20. Месца прыпынку аўтамагазіна – вул. Маладзёжная, каля д. 12 (па ўзгадненні з грамадзянамі, якія пражываюць на тэрыторыі, якая абслугоўваецца).

Усе заўвагі грамадзян па якасці аказання паслуг прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання, а таксама іх прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку, па даручэнні кіраўніцтва аблвыканкама накіраваны па прыналежнасці для разгляду і прыняцця мер па павышэнні якасці аказання паслуг у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

З вынікамі разгляду зваротаў, якія паступілі на «гарачую лінію», можна будзе азнаёміцца ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая