Рус Бел Eng 中文

Увазе грамадзян, якія перасякаюць мытную мяжу

29 сакавіка 2018 года ўступае ў сілу рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 20.12.2017 №107 «Аб асобных пытаннях, звязаных з таварамі для асабістага карыстання».

Дадзенае Рашэнне распрацавана для развіцця Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза і ўстанаўлівае нормы бяспошліннага ўвозу тавараў на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, вызначае льготы пры ўвозе тавараў для пэўных катэгорый фізічных асоб, катэгорыі тавараў, якія не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання, а таксама тавараў, у дачыненні да якіх падлягаюць выплаце мытныя пошліны і падаткі.

Рашэннем устаноўлены наступныя нормы ўвозу на мытную тэрыторыю ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання без выплаты мытных пошлін і падаткаў (за выключэннем этылавага спірту, алкагольных напояў, піва, непадзельных тавараў для асабістага карыстання):

ТАВАРЫ, ЯКІЯ УВОЗЯЦЦА ПАВЕТРАНЫМ ВІДАМ ТРАНСПАРТУ:

кошт не перавышае суму, эквівалентную 10000 еўра, і (або) вага не перавышае 50 кг (уключаючы тытунь і тытунёвыя вырабы: 200 цыгарэт, ці 50 цыгар (цыгарыл), або 250 г тытуню, або названыя вырабы ў асартыменце агульнай вагой не больш за 250 грамаў у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту).

ТАВАРЫ, ЯКІЯ УВОЗЯЦЦА НАЗЕМНЫМ ВІДАМ ТРАНСПАРТУ або ў пешым парадку (уключаючы тытунь і тытунёвыя вырабы: 200 цыгарэт, ці 50 цыгар (цыгарыл), або 250 г тытуню, або названыя вырабы ў асартыменце агульнай вагой не больш за 250 грамаў у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту):

па 31 снежня 2018 г. уключна – кошт не перавышае суму, эквівалентную 1500 еўра, і (або) вага не перавышае 50 кг.

З 1 студзеня 2019 года Рашэнне прадугледжвае паэтапнае зніжэнне коштавых і вагавых нормаў, у межах якіх тавары для асабістага карыстання ўвозяцца на мытную тэрыторыю Саюза без выплаты мытных пошлін:

з 1 студзеня 2019 г. па 31 снежня 2019 г. уключна – кошт не перавышае суму, эквівалентную 1000 еўра, і (або) вага не перавышае 50 кг;

з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2020 г. уключна – кошт не перавышае суму, эквівалентную 750 еўра, і (або) вага не перавышае 35 кг;

з 1 студзеня 2021 г. – кошт не перавышае суму, эквівалентную 500 еўра, і (або) вага не перавышае 25 кг.

У выпадку перавышэння названых лімітаў фізічная асоба абавязана выплаціць мытныя пошліны і падаткі па адзінай стаўцы 30% ад кошту, але не менш чым 4 еўра за 1 кг у частцы перавышэння коштавай і вагавой нормаў.

Даведачна: дадзеныя нормы прымяняюцца ў выпадку, калі фізічная асоба перасякае мытную мяжу ЕАЭС не часцей аднаго разу ў тры каляндарныя месяцы. Пры перасячэнні мяжы часцей, чым раз у тры месяцы, бяспошлінна можна завезці тавары коштам не больш за 300 еўра і вагой не больш за 20 кг у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2014 №360 «Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання» (далей – УКАЗ).

ТАВАРЫ, ЯКІЯ ПЕРАСЫЛАЮЦЦА Ў МІЖНАРОДНЫХ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯХ (МПА) НА ПРАЦЯГУ АДНАГО КАЛЯНДАРНАГА МЕСЯЦА НА АДРАС АДНАГО АТРЫМАЛЬНІКА:

працягваюць дзейнічаць нормы падпункта 1.1 пункта 1 Указа.

Даведачна: Указам устаноўлены нормы ў дачыненні да тавараў на адрас аднаго атрымальніка, які з'яўляецца фізічнай асобай, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей – атрымальнік), і (або) якія ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу каляндарнага месяца на адрас аднаго атрымальніка ў якасці тавараў, якія дастаўляюцца перавозчыкам, кошт якіх у сукупнасці не перавышае суму, эквівалентную 22 еўра, і агульная вага ў сукупнасці не перавышае 10 кілаграмаў.

З 29 сакавіка 2018 года змяняецца парадак вылічэння мытных плацяжоў у дачыненні да непадзельных тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца любым спосабам. Раней непадзельныя тавары абкладаліся мытнымі пошлінамі і падаткамі ў выглядзе сукупнага плацяжу, цяпер жа ў дачыненні да іх усталёўваецца адзіная стаўка мытных пошлін, падаткаў у памеры 30 працэнтаў ад цаны, але не менш за 4 еўра за 1 кг вагі.

Даведачна: для мэтаў прымянення Рашэння пад непадзельным таварам для асабістага карыстання разумеецца тавар для асабістага карыстання вагой больш за 35 кг (з улікам першаснай ўпакоўкі, якая неаддзельная ад тавару да яго спажывання і (або) у якой тавар выстаўляецца для рознічнага продажу), які складаецца з адной адзінкі тавару (у тым ліку тавар, які перамяшчаецца ў несабраным або разабраным выглядзе ў некамплектным або незавершаным выглядзе), пры ўмове, што падзел такога тавару немагчымы без змены яго прызначэння.

Засталіся ранейшымі нормы бяспошліннага ўвозу АЛКАГОЛЬНЫХ НАПОЯЎ І ПІВА: 3 літры ў разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту (пры перавышэнні гэтай нормы прыйдзецца аплаціць 10 еўра за кожны 1 літр звыш дазволеных трох, максімальна дапушчальны правоз 5 літраў алкагольнай напояў і піва).

У дачыненні да алкагольных напояў і піва, якія дастаўляюцца перавозчыкам на мытную тэрыторыю Саюза, Рашэннем устанаўліваецца адзіная стаўка мытных пошлін, падаткаў у памеры 10 еўра за 1 літр у колькасці да 5 літраў.

Сярод катэгорый тавараў, якія не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання ў адпаведнасці з Рашэннем, адзначаем наступныя тавары:

– ЭТЫЛАВЫ СПІРТ, АЛКАГОЛЬНЫЯ НАПОІ І ПІВА, ТЫТУНЬ І ТЫТУНЁВЫЯ ВЫРАБЫ, якія перамяшчаюцца асобай, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту;

– РЫБА, РАКАПАДОБНЫЯ (жывыя, астуджаныя, марожаныя) у колькасці больш за 5 кг, ікра асятровых рыб у колькасці больш за 250 грам;

– ЭТЫЛАВЫ СПІРТ, АЛКАГОЛЬНЫЯ НАПОІ І ПІВА агульным аб'ёмам больш за 5 літраў, ТЫТУНЬ І ТЫТУНЁВЫЯ ВЫРАБЫ ў колькасці больш за 200 цыгарэт, ці 50 цыгар (цыгарыл), або 250 г тытуню, або названыя вырабы ў асартыменце агульнай вагой больш за 250 грам, якія перамяшчаюцца асобай, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту;

– РУХАВІКІ УНУТРАНАГА ЗГАРАННЯ (за выключэннем падвесных лодачных матораў);

– МЕДЫЦЫНСКАЯ ТЭХНІКА І АБСТАЛЯВАННЕ (за выключэннем шпрыцаў, іголак, катэтараў. Канюляў, аналагічных інструментаў, абсталявання для вымярэння крывянага ціску, тэмпературы, а таксама апаратуры, неабходнай для выкарыстання па медыцынскіх паказаннях).

Звяртаем увагу, што з уступленнем у сілу дадзенага рашэння з 29 сакавіка 2018 года спыняюць дзеянне нормы, устаноўленыя праграмамі 1-6 да Пагаднення аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза і здзяйснення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам, ад 18 чэрвеня 2010 года.

У мэтах пазбягання ўзнікнення праблемных пытанняў пры перасячэнні мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза рэкамендуем азнаёміцца з тэкстам Рашэння, апублікаванага на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі www.eaeunion.org».

Па матэрыялах Магілёўскай мытні

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая