Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў: Беларусь у 2019 годзе павялічыць пастаўкі мясной прадукцыі ў Расію на 11%

Беларусь у 2019 годзе плануе паставіць у Расію каля 320 тыс. т мясной прадукцыі, што на 11% больш за ўзровень 2018 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, які прымае ўдзел у працы секцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы» на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Аб’ёмы паставак малочнай прадукцыі таксама вырастуць – да 3,7 млн т, або на 2,6%. Такая дамоўленасць дасягнута паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі і будзе зацверджана вытворчымі балансамі, якія падпішуць бакі ў межах форума. Па просьбе расійскіх калег пазначаны тыя прадпрыемствы, якія будуць пастаўляць гэтую прадукцыю ў 2019 годзе, прадукцыю разбілі па асартыменце і відах, заўважыў міністр.

Леанід Заяц падкрэсліў, што ніякіх абмежаванняў па прасоўванні беларускай прадукцыі ў Расію і наадварот не павінна быць. «Не павінна быць і нейкіх надуманых прэтэнзій. Для ўрэгулявання ўсіх пытанняў ёсць адпаведнае заканадаўства, акрэдытаваныя лабараторыі і спецыялісты ветэрынарна-лабараторнага кантролю, чым і павінны кіравацца ў працы абодва бакі», – лічыць ён.

Паводле слоў міністра, да прадуктаў харчавання павінен быць роўны доступ і ў Беларусі і ў Расіі. «І паколькі мы інтэгруем эканомікі нашых краін, разумеем, што павінны сумесна дапаўняць той прадукт, які завозіцца па імпарце, на што абодва бакі марнуюць велізарныя валютныя сродкі. Таму, каб пазбегнуць такіх выдаткаў, прапануецца разгледзець магчымасць дапоўніць нашы харчовыя рынкі прадуктамі, вырабленымі ў Саюзнай дзяржаве. Для гэтага і будуць падпісаныя харчовыя балансы, каб 2019 год стаў пераломным у гандлёвых стасунках Беларусі і Расіі менавіта ў прадуктах харчавання і сельгаспрадукцыі», – рэзюмаваў Леанід Заяц.

 

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

07.12.2018 - 10:13 | КДК Магілёўскай вобласці прааналізаваў мадэрнізацыю 6 прадпрыемстваў рэгіёна

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб стварэнні (рэканструкцыі) вытворчых магутнасцяў і забеспячэнні эфектыўнай працы прадпрыемстваў цэментнай, дрэваапрацоўчай, гарбарнай і хімічнай галін, паведамілі карэспанд

07.12.2018 - 09:04 | Бізнес-інкубатар адкрыюць у Крычаве

Бізнес-інкубатар адкрыецца сёння ў Крычаве падчас форуму ініцыятыўных людзей.

06.12.2018 - 15:16 | Mogilev invest day адбудзецца 14 снежня ў Магілёве

Mogilev invest day адбудзецца 14 снежня ў Магілёве ў актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

06.12.2018 - 13:15 | Інстытут «Магілёўсельбудпраект» уключаны ва ўрадавы пералік высокарэнтабельных арганізацый

Пастанова Саўміна ад 5 снежня 2018 года № 869 вызначыла пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) паводле вынікаў працы за першае паўгоддзе гэтага го

06.12.2018 - 08:56 | Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2019 года павялічваецца да Br330

З 1 студзеня 2019 года змяняецца памер месячнай мінімальнай заработнай платы, ён усталёўваецца ў памеры Br330. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года №870, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.