V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў: Расія зацікаўлена ў недарагіх беларускіх леках – Валерый Малашка

Расія зацікаўлена ў недарагіх беларускіх леках, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

«Мы прапануем лінейку лекавых прэпаратаў, якая носіць сацыяльны характар. Вялікі працэнт лекаў, якія выпускаюцца ў нашай краіне, каштуе менш за Br4. Менавіта недарагія сацыяльна значныя лекавыя прэпараты вельмі цікавыя Расійскай Федэрацыі», – сказаў Валерый Малашка.

Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмяркоўвае з калегамі пытанні эканомікі аховы здароўя. Прайшлі сустрэчы з дэлегацыямі Удмуртыі, Самарскай, Бранскай абласцей. На палях форуму чакаецца яшчэ шэраг сустрэч. Беларускі бок прасоўвае розную медыцынскую тэхніку, вырабы медпрызначэння. «Мы таксама прапануем арганізацыю сумесных прадпрыемстваў, кантрактнай вытворчасці ў нас у краіне тых прадуктаў, якія будуць цікавыя Расійскай Федэрацыі», – адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, беларускія і расійскія спецыялісты могуць супрацоўнічаць і пры ўкараненні электроннай аховы здароўя. Беларусь у гэтым плане выкарыстоўвае расійскі вопыт, а таксама арыентуецца на прапановы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. «Улічваючы, што нас аб’ядноўвае Саюзная дзяржава, а таксама з улікам вельмі цеснай сувязі і міграцыі нашых грамадзян, мы павінны ісці па шляху сумяшчальнасці нашых электронных сістэм. Нам трэба выбудоўваць адзіныя стандарты, шмат у чым падобную нарматыўную базу, нягледзячы на тое, што мы функцыянуем у некалькі розных фінансавых сістэмах», – адзначыў міністр.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "здароўе":

16.10.2018 - 10:55 | У Магілёўскай абласной бальніцы рэалізуюць інавацыйны праект па хуткай рэабілітацыі пацыентаў пасля пратэзавання каленных суставаў

У Магілёўскай абласной бальніцы рэалізуюць інавацыйны праект па хуткай рэабілітацыі пацыентаў пасля пратэзавання каленных суставаў. Яго ўдзельнікамі пакуль стане каля 40 пацыентаў.

16.10.2018 - 10:25 | На пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці разгледжаны праблемныя пытанні ў арганізацыі харчавання пацыентаў бальніц

На пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на арганізацыю харчавання пацыентаў ва ўстановах аховы здароўя.

10.10.2018 - 10:25 | Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 10 кастрычніка ў Магілёве і Магілёўскім раёне

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» адбудзецца сёння ў Магілёве і Магілёўскім раёне.

03.10.2018 - 13:03 | У Магілёўскай вобласці стартавала кампанія вакцынацыі супраць сезоннага грыпу

У Магілёўскай вобласці стартавала кампанія вакцынацыі супраць сезоннага грыпу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла загадчык аддзела эпідэміялогіі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Марозава.

25.09.2018 - 12:16 | У Магілёўскай вобласці за 8 месяцаў 2018 года зарэгістраваны 41 выпадак шаленства сярод жывёл

У Магілёўскай вобласці за 8 месяцаў 2018 года зарэгістраваны 41 выпадак шаленства сярод жывёл. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

V Форум рэгіёнаў: Расія зацікаўлена ў недарагіх беларускіх леках – Валерый Малашка | Магiлёўскi аблвыканкам

Памылка

На сайце адбылася раптоўная памылка. Калі ласка, паспрабуйце пазней.