V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў: у Магілёве адкрылася выстава-кірмаш рамёстваў «Горад майстроў»

Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Пра гэта сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выставы-кірмашу рамёстваў у Магілёве «Горад майстроў».

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыбылі прадстаўнікі 35 расійскіх рэгіёнаў: ад Бранска да Далёкага Усходу, Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі. «Гэта сведчыць пра тое, што людзі вераць у наша саюзнае будаўніцтва, у поспех саюзнага дагавора і нашых саюзных адносін», – перакананы спікер. «Гэта дарагога варта, гэтага не вымераць грашыма і кантрактамі», – дадаў ён.

Парламенты дзвюх краін павінны рабіць усё для таго, каб апраўдаць гэты высокі давер расіян і беларусаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу падзякавала беларусам за выдатную праграму і гасціннасць. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ўпершыню на Форум рэгіёнаў у Беларусь прыбыла такая прадстаўнічая расійская дэлегацыя, толькі афіцыйных асоб у ёй больш за сто чалавек. А праект «Горад майстроў», паводле слоў Валянціны Мацвіенка, – гэта выдатная магчымасць для беларусаў і расіян яшчэ бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай адзін аднаго.

На выставе-кірмашы прадстаўлена народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць усіх рэгіёнаў нашай краіны, а таксама 16-і расійскіх рэгіёнаў. Экспазіцыя размясцілася на трох тэматычных вуліцах:«Беларуская», «Руская»,«Сябрына творчасці і майстэрства».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

18.10.2018 - 12:26 | Аграэкасядзіба «Рыбацкая пульва» Быхаўскага раёна – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на «Найлепшую аграэкасядзібу года»

Экспертнае журы Рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграэкасядзіба года» падвяло вынікі спаборніцтва ў асноўных і дадатковых (акрамя Гран-пры) намінацыях. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Белаграпрамбанк».

18.10.2018 - 10:45 | У Бабруйску 26 кастрычніка арганізуюць фестываль грамадскіх арганізацый «Мы разам»

Фестываль грамадскіх арганізацый «Мы разам» адбудзецца ў Палацы мастацтваў Бабруйска 26 кастрычніка з 12.00 да 17.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

17.10.2018 - 15:20 | У Магілёўскай вобласці 22-26 кастрычніка праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі

У Магілёўскай вобласці 22-26 кастрычніка праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар ААіП ДАІ УУС аблвыканкама Юлія Халамеева.

17.10.2018 - 10:30 | Мясны і сельскагаспадарчы кірмашы пройдуць у выхадныя ў Магілёве

Мясны і сельскагаспадарчы кірмашы пройдуць у выхадныя ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

17.10.2018 - 09:41 | Месячнік «Чалавек з белым кіем» стартаваў у Магілёўскай вобласці

Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» стартаваў у Магілёўскай вобласці і прадоўжыцца па 13 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.