Рус Бел Eng 中文

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму «Анімаёўкі – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

У асноўны конкурс анімацыйных фільмаў з 404 заяўленых увайшла 61 работа, а ў конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці – 54. Гаспадары фестывалю прадставяць у конкурснай праграме 18 анімацыйных фільмаў, прычым 6 з іх – работы Магілёўскай дзіцячай анімацыйнай студыі «Карандаш». Свае фільмы прадставяць таксама кінастудыя «Беларусьфільм», Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Студыя дзіцячай мультыплікацыі «Энфіс», дзіцячая студыя анімацыі «Мультыфокус» і студыя мультфільмаў «Вектар АРТ».

Ацэньваць творчасць аніматараў з 31 краіны будзе прадстаўнічае міжнароднае журы, якое ўзначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі прафесар Леанід Насыраў. Пераможцы фестывалю ў 11 намінацыях конкурсу анімацыйных фільмаў будуць узнагароджвацца дыпломам і прызам «Вялікі хрустальны аловак», а найлепшыя дзіцячыя работы адзначаць таксама дыпломамі і прызам «Малы хрустальны аловак». Сёлета з’явілася і новая намінацыя – «Найлепшы студэнцкі анімацыйны фільм».

Па традыцыі на «Анімаёўцы» адбудуцца таксама конкурсы дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. На іх прадстаўлены 317 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана. Больш за ўсё творчых работ падрыхтавалі юныя таленты з Магілёва і Магілёўскай вобласці. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а іх імёны назавуць на цырымоніі закрыцця фестывалю 28 кастрычніка.

«У фестывальныя дні пройдуць паказы мультфільмаў як для дзяцей, так і для дарослых ва ўсіх кінатэатрах Магілёва, аматары анімацыі змогуць прыняць удзел у майстар-класах, творчых сустрэчах з выдатнымі рэжысёрамі Беларусі, Расіі і Украіны і пазнаёміцца з прэзентацыямі аб мастацтве анімацыі», – расказалі ў «Магілёўкінавідэапракаце».

Ідэя правядзення фестывалю анімацыйных фільмаў належыць рэжысёру кінастудыі «Беларусьфільм» Ігару Волчаку. Першы форум прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні гэтага ж года па ініцыятыве кіраўніцтва «Магілёўаблкінавідэапракату» свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, і з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

16.01.2019 - 16:06 | РЭПАРТАЖ: Вясноўскі дом-інтэрнат: перадавы вопыт індывідуальнага развіцця і адаптацыі дзяцей-інвалідаў

Уключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і дзяцей-інвалідаў у жыццё грамадства паступова становіцца магістральнай лініяй сацыяльнага развіцця Беларусі. Распрацавана спецыяльная праграма, галоўная ўвага ў якой надаецца жыццёвай кампетэнцыі такіх дзяцей, здольнасці жыць у нармальных умовах. Значных вынікаў у гэтай працы дамогся Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

15.01.2019 - 19:37 | У Палацы культуры вобласці прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.

15.01.2019 - 10:32 | Галоўная тэма АДІ ў студзені: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.01.2019 - 10:31 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

11.01.2019 - 17:15 | Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах

Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, выступаючы на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.