Рус Бел Eng 中文

Вечар памяці паэта Генадзя Бураўкіна адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве

Вечар памяці, прысвечаны да дня народзінаў паэта Генадзя Бураўкіна, адбудзецца 24 жніўня ў малой зале Палаца культуры вобласці Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Па словах суразмоўцаў, госці вечарыны пачытаюць любімыя вершы Генадзя Бураўкіна, узгадаюць мінулыя сустрэчы з пісьменнікам, пагартаюць фота з сямейнага альбома, а таксама праспяваюць вядомыя песні. Напрыклад – «Калыханку».

Пад час мерапрыемства адбудзецца благачынная акцыя. Жадаючыя паўдзельнічаць у ёй могуць прынесці дарослыя і дзіцячыя кнігі, якія потым будуць перададзены ў бібліятэчку магілёўскага прадпрыемства.

Пачатак вечара запланаваны на 18.30. Уваход вольны. Даведкі па тэлефоне 76-50-12.

Генадзь Мікалаевіч Бураўкін - грамадскі дзеяч, культурны асветнік і славуты пісьменнік. Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998). Вершы канца 20 стагоддзя склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001). На вершы Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая