Рус Бел Eng 中文

VI Моладзевы форум Беларусі і Расіі «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 9-10 кастрычніка

VI Моладзевы форум Беларусі і Расіі «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 9-10 кастрычніка, паведаміў другі сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Алег Дзікун.

«Мерапрыемства збярэ больш за 50 прадстаўнікоў моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі і Расіі, моладзевых парламентаў, у тым ліку Моладзевай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, саюзаў маладых адвакатаў і прадпрымальнікаў. Нашу краіну на форуме прадставяць лідары БРСМ і пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў моладзевай арганізацыі, прадстаўнікі ФПБ, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, Лігі добраахвотнай працы моладзі, Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры міністры адукацыі. Расійскую Федэрацыю – Расійскі саюз моладзі, Нацыянальная рада моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў, Расійская асацыяцыя дзяўчынак-скаўтаў, Расійскі саюз сельскай моладзі і інш.», – заўважыў Алег Дзікун.

Паводле яго слоў, у першы дзень працы форуму яго ўдзельнікі ўскладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Затым запланавана экскурсійная праграма па культурна-гістарычных мясцінах Магілёва і нефармальная сустрэча «Магілёўшчына вітае сяброў» – нетворкінг, тымбілдынг, кірмаш кантактаў». Сустрэча моладзі дзвюх краін з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам пройдзе 10 кастрычніка.

Важным складнікам праграмы другога дня форуму таксама стане наведванне буйных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. «Прадпрыемствы не толькі падзеляцца паспяховым вопытам работы, але і раскажуць аб удзеле ў жыцці рэгіёна, у добраўпарадкаванні яго тэрыторый. Акрамя таго, на базе ААТ «Бабушкина крынка» будзе арганізавана работа секцыі «Маладзёжны парламентарызм – форма грамадзянскай супольнасці», а на базе СВК «Калгас Радзіма» пройдзе другая секцыя – «Удзел моладзі ў развіцці сучаснай інфраструктуры і стварэнне грамадскай прасторы». Разам з парламентарыямі, вядомымі палітыкамі абмяркуем пытанні, якія сёння хвалююць нашу моладзь, і тое, што ўжо зроблена ў сферы маладзёжнай палітыкі», – адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ.

Моладзевы форум праходзіць у межах афіцыйнай праграмы V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Моладзевы форум стане пляцоўкай для абмеркавання і заключэння двухбаковых міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж моладзевымі і дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі і Расіі. У прыватнасці, пагадненне аб супрацоўніцтве падпішуць Мінская абласная арганізацыя БРСМ і Бранская рэгіянальная арганізацыя Расійскага саюза моладзі, Гродзенская абласная арганізацыя БРСМ і Пскоўская абласная арганізацыя РСМ», – падкрэсліў Алег Дзікун.

Падчас падвядзення вынікаў форуму будзе прынята рэзалюцыя, затым адбудзецца брыфінг для сродкаў масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы, арганізаваны Нацыянальным прэс-цэнтрам Беларусі.

Арганізатарамі маладзёжнага форуму выступаюць БРСМ і Міністэрства адукацыі пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

БЕЛТА
 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

05.12.2018 - 15:16 | Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд

Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд. У чарадзе святочных забаў знайшлося месца як для ўпадабаных жыхарам абласнога цэнтра мерапрыемстваў, так і для новых. Многія традыцыйныя дзействы памяняюць фармат. Нязменнымі застануцца іх душэўная атмасфера, маляўнічасць і запал.

04.12.2018 - 10:10 | У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

03.12.2018 - 12:56 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

03.12.2018 - 10:06 | У Магілёўскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца больш за 61 тыс. чалавек з інваліднасцю

У Магілёўскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца больш за 61 тыс. чалавек з інваліднасцю, у тым ліку 10,7 тыс. інвалідаў I групы, 27,4 тыс. – II групы, 20 тыс. –III групы, 3,2 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.