Рус Бел Eng 中文

Вядомыя хіты рок- і поп-музыкі прагучаць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы 14 снежня

Вядомыя хіты рок- і поп-музыкі прагучаць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі. Мерапрыемства адбудзецца 14 снежня ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ў адміністрацыі капэлы.

У канцэрце прыме ўдзел група «Сяргей Канаплёў і кампанія», лідар якой – вядомы гітарыст, вакаліст, ветэран рок-музыкі – прадставіць цікавую праграму з папулярнай музыкі мінулага стагоддзя.

«Унікальны праект вяртае ў ХХ стагоддзе, дзе не было наварочаных айфонаў і смартфонаў, моладзь не сядзела ў інтэрнэце, а пазнавала свет праз жывыя, рэальныя зносіны, – адзначылі суразмоўцы. – Гэта час, калі па-сапраўднаму сябравалі, стваралі ВІА, музіцыравалі, збіраліся на танцпляцоўках. Слухачоў чакае сустрэча з бессмяротнымі кампазіцыямі легендарных гуртоў Pink Floyd, The Eagles, Led Zeppelin, Deep Purple, Queen. «Дом ўзыходзячага сонца», «Сцяна», «Гатэль Каліфорнія», «Лесвіца на нябёсы», «Дым над вадой» – далёка не поўны пералік хітоў, якія будуць гучаць у гэты зімовы вечар «Nostalgie».

Разнастайная праграма канцэрту яшчэ раз дакажа, што магчымасці сімфанічнага аркестра бязмежныя».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая