Рус Бел Eng 中文

Выдатны савецкі біятланіст Аляксандр Ціханаў падарыў бібліятэцы БДСГА больш за 200 каштоўных кніг

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён і адзінаццаціразовы чэмпіён свету па біятлоне Аляксандр Ціханаў падарыў бібліятэцы БДСГА 212 каштоўных кніг рознай тэматыкі. На кожнай вядомы савецкі спартсмен пакінуў свой аўтограф, паведамляецца на сайце ВНУ.

Сярод выданняў нямала асобнікаў, якія распавядаюць аб спартыўнай кар’еры і жыцці выдатнага біятланіста – «Александр Тихонов. Лучший спортсмен XX века», «Александр Тихонов. Легенда мирового биатлона». Кніга-інтэрв’ю чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў 1976 года Алены Вайцяхоўскай «Штрафной круг Александра Тихонова» сабрала пад адной вокладкай гутаркі з вядомым спартсменам. Цікавыя чытачам будуць кнігі пра спартсменаў-гіравікоў, а таксама кніга-споведзь двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі па веславанні на байдарках і каноэ Антаніны Сярэдзінай.

Фонд рэдкіх і каштоўных кніг бібліятэкі папоўніўся фотаальбомамі і энцыклапедыямі: «О спорт! Ты – мир! Зимний праздник спорта и мира в Сочи: XXII зимним Олимпийским играм в Сочи посвящается», «Олимпийские игры в Сочи: пять стихий, Олимпийские зимние игры. Золотые мгновения», «Россия на XIX Олимпийских зимних играх», «Владимир Путин: лучшие работы 33 фотографов, работавших с Президентом России в 2000-2008 гг.», «Энциклопедия животных» і інш.

Сярод падораных выданняў вялікае месца займае калекцыя мастацкай літаратуры – серыя «Сибириада» выдавецтва «Вече», што апісвае розны час і падзеі, якія ўсе разам складаюць адзіную карціну станаўлення і развіцця Сібіры.

На днях у бібліятэцы БДСГА прайшла выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі, падораныя Аляксандрам Ціханавым.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая