Рус Бел Eng 中文

Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў прайшло ў Бялыніцкім раёне

Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце прайшло ў Бялыніцкім раёне. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праект Закона «Аб унясенні змен і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі»». Таксама ішла размова аб функцыяванні службы «Адно акно» ў Бялыніцкім раёне, працы па добраўпарадкаванні тэрыторый.

Дэпутаты наведалі цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабушкина крынка», СВК «Калгас «Радзіма»», музей гэтай гаспадаркі, алею Славы. Аб дзейнасці СВК, павышэнні якасці жыцця жыхароў аграгарадка Вішоў прысутным расказаў старшыня гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая