Рус Бел Eng 中文

Выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пройдзе 26 красавіка ў Слаўгарадскім раёне

Выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пройдзе 26 красавіка ў Слаўгарадскім раёне пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі, старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, кіраўнікі арганізацый, устаноў, прадстаўнікі Гомельскай вобласці.

Яны наведаюць алею пахаваных вёсак Слаўгарадскага раёна, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, а на базе сярэдняй школы №1 абмяркуюць працу па мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Праграмай таксама прадугледжана наведванне Лапаціцкага сельскага савета (аграгарадок Лясная), дзе будуць разгледжаны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, стварэння спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцкага асяроддзя, павышэння інвестыцыйнай прывабнасці тэрыторый, стымуляванне самазанятасці насельніцтва з улікам выканання дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. №7 і ад 25 студзеня 2018 г. №1.

Цэнтральным мерапрыемствам стане пасяджэнне Савета на тэму «Аб павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання па вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая