Рус Бел Eng 中文

Выязны прыём грамадзян правядзе 8 лютага ў Магілёўскім аблвыканкаме намеснік Міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў

Выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 8 лютага з 12.00 да 13.00 у Магілёўскім аблвыканкаме (вул. Першамайская, 71, каб.408) намеснік Міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў.

Жыхары рэгіёна змогуць задаць свае пытанні па сучасных інструментах рэалізацыі бюджэтнай палітыкі, фінансавым забеспячэнні сацыяльнай палітыкі дзяржавы і дзяржаўных органаў, планаванні і фінансаванні невытворчай сферы, а таксама атрымаць іншую інфармацыю, што ўваходзіць у кампетэнцыю Міністэрства фінансаў Беларусі.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца ў галоўным фінансавым упраўленні Магілёўскага аблвыканкама (г.Магілёў, вул.Першамайская, 71, каб.470) і па тэлефоне 8 (0222) 22 05 85.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая