V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Выязны семінар-нарада з удзелам членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праходзіць у Магілёве

Выязны семінар-нарада з удзелам членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці праходзіць сёння ў горадзе на Дняпры, перадае карэспандэнт сайта.

Такія сустрэчы сталі традыцыйнымі і штоквартальнымі, бо падобная форма сумеснай працы выканаўчай і заканадаўчай уладаў вельмі карысная. Дэпутаты знаёмяцца з дзейнасцю прадпрыемстваў, арганізацый, значнымі аб’ектамі розных сфер не толькі сваіх выбарчых акругаў, але і іншых рэгіёнаў. Народныя абраннікі і кіраўніцтва вобласці дзеляцца праблемамі, якія хвалююць насельніцтва, сумесна абмяркоўваюць набалелыя пытанні і шукаюць аптымальна прымальныя шляхі іх рашэння. Канчатковая мэта такіх мерапрыемстваў – сфарміраваць канкрэтныя прапановы па паляпшэнні жыцця людзей, павышэнні іх дабрабыту, якія парламентарыі змогуць вынесці на ўзровень урада.

Адкрыў семінар старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Кіраўнік рэгіёна падзякаваў дэпутатам за працу, дадаўшы, што да вырашэння некаторых пытанняў прадстаўнікам народа, магчыма, варта было б падысці больш актыўна.

Асаблівую ўвагу Уладзімір Даманеўскі надаў тэме маючага адбыцца V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Гаворачы аб рабоце тэматычных секцый, старшыня аблвыканкама падкрэсліў неабходнасць і важнасць агучвання прадстаўнікам расійскага боку праблемных пытанняў, з якімі сутыкаліся дэпутаты Магілёўшчыны ў сваёй працы з насельніцтвам. У прыватнасці, нямала такіх пунктаў, у аснове якіх – канкурэнцыяў памежных з Расіяй раёнах Прыдняпроўскага краю. Спрэчныя моманты датычацца збыту прадукцыі, аздараўлення, кадравай палітыкі. І тут важна прыйсці да кансенсусу, выпрацаваць сумесную лінію далейшых дзеянняў, якія прынясуць карысць і будуць выгадны абодвум бакам.

Магілёў напярэдадні Форуму рэгіёнаў прыкметна змяніўся. На гэта звярнуў увагу і Уладзімір Даманеўскі. Прыведзены ў парадак дарогі, фасады будынкаў, капітальна адрамантаваны Палац культуры вобласці, актыўна вядзецца будаўніцтва новага вучэбна-лабараторнага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. На думку кіраўніка рэгіёна, вельмі важна, каб гэты аб’ект стаў моцнай навуковай базай і інавацыйнай пляцоўкай, дзе маладыя навукоўцы маглі б займацца распрацоўкамі, укараненне якіх у вытворчую сферу Магілёўшчыны прынясе карысць і прыбытак.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама таксама праінфармаваў парламентарыяў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 8 месяцаў бягучага года, аддаўшы нямала часу аграпрамысловаму комплексу. Акрамя таго, Уладзімір Даманеўскі расказаў удзельнікам семінара-нарады пра аб’екты сацыяльнай сферы (а іх нямала), будаўніцтва і рамонт якіх ужо вядзецца або запланаваны ў найбліжэйшыя гады ў рэгіёне. Так, у Магілёве ўжо закладзены падмурак новай школы ў мікрараёне Казіміраўка, а Бабруйск папоўніць яшчэ адзін дзіцячы сад. Уключана ў інвестыцыйную праграму аблвыканкама 2018 года рэканструкцыя Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы. У Асіповічах скончаны работы па будаўніцтве новага корпуса раённай бальніцы, засталося напоўніць яго абсталяваннем. Завяршаецца рэканструкцыя чавускага Дома культуры, і неўзабаве плануюць прыступіць да рамонту Дома культуры і кінатэатра «Арыён» у Глуску. Працягнуцца працы па аднаўленні Пустынак, Жыліцкага палаца і інш.

Сёння члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці наведалі яслі-сад №117, дзе азнаёміліся з адукацыйным працэсам у дашкольнай установе. У гімназіі №2 яны ацанілі эфектыўнасць работы педагагічнага калектыву па павышэнні якасці адукацыі. Для парламентарыяў арганізавалі экскурсію па музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Апошнім аб’ектам выязнога семінара-нарады стаў Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер, дзе дэпутатаў праінфармавалі аб дапамозе, якая тут аказваецца хворым. Тут жа адбыўся «круглы стол», дзе ўдзельнікі падвялі вынікі мерапрыемства.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

18.10.2018 - 14:12 | Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму «Анімаёўкі – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

17.10.2018 - 13:15 | Ордэн Маці ўручылі шасці шматдзетным жанчынам Магілёўскай вобласці

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі дастойных сыноў і дачок, перадае карэспандэнт сайта.

16.10.2018 - 11:27 | Галоўная тэма АДІ ў кастрычніку – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

15.10.2018 - 11:02 | Агульная сума падпісаных на Форуме рэгіёнаў кантрактаў перавысіла $ 500 млн – Міхаіл Мясніковіч

На V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана кантрактаў на суму больш за $500 млн. Такія даныя ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» прывёў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

15.10.2018 - 09:32 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.