Рус Бел Eng 中文

Вызначана дзясятка найлепшых спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках 2017 года

Вызначана дзясятка найлепшых спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках 2017 года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе годныя і расстаўлены не паводле сабранага медальнага ўраджаю, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.

Дзясятку найлепшых склалі: плывец-паралімпіец Ігар Бокій, прадстаўніцы жаночай барацьбы Ірына Курачкіна і Ванеса Каладзінская, барэц грэка-рымскага стылю Казбек Кілаў, лёгкаатлет Дзмітрый Набокаў, а таксама Максім Пятроў (веславанне на байдарках), Таццяна Пятрэня (скачкі на батуце), Ілья Палазкоў (сучаснае пяцібор’е), Уладзімір Чапелін (біятлон), Васіль Шапцябой (біятлон-інваспорт).

Пазнаёміцца з вынікамі спартсменаў у 2017 годзе можна тут.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая