Рус Бел Eng 中文

Юныя шахматысты з Бабруйска выйгралі рэспубліканскія спаборніцтвы «Белая Ладдзя»

Юныя шахматысты з Бабруйска выйгралі рэспубліканскія спаборніцтвы «Белая Ладдзя», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Пераможцы святкавалі поспех у шасці матчавых сустрэчах і адну звялі да нічыёй. Другое месца заняла каманда мінскай гімназіі №29, а замкнулі тройку найлепшых шахматысты з Пінска. Згодна з рэгламентам, у камандзе з чатырох чалавек павінна быць заяўлена хоць бы адна дзяўчынка. За шахматнымі баталіямі можна было сачыць з дапамогай анлайн-трансляцый партый.

Пяцідзённы турнір «Белая Ладдзя» быў арганізаваны на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце «Ратамка», дзе створаны выдатныя ўмовы для спаборніцтваў і адпачынку спартсменаў.

Найлепшая каманда турніру, дзякуючы падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, адправіцца на міжнародны фінал «Белай Ладдзі» ў Дагамыс (Сочы, Расія).

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "спорт":

19.10.2018 - 10:02 | Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па пераадоленні перашкод пройдуць 25-27 кастрычніка ў Магілёўскім раёне

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па пераадоленні перашкод пройдуць 25-27 кастрычніка ў Магілёўскім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і.

18.10.2018 - 10:22 | Рэспубліканскія спаборніцтвы па міні-гольфе прыме Магілёў 20 кастрычніка

Рэспубліканскія спаборніцтвы па міні-гольфе пройдуць у Магілёве 20 кастрычніка на пляцоўцы па праспекце Пушкінскім (за будынкам Палаца культуры вобласці). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

18.10.2018 - 09:21 | Каля 100 юных спартсменаў пазмагаюцца за ўзнагароды спаборніцтваў па сучасным пяцібор’і ў Магілёве

Спаборніцтвы па сучасным пяцібор’і сярод дзяўчынак і хлопчыкаў пройдуць 26 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і.

17.10.2018 - 10:20 | Барцоў з 30 дзяржаў збярэ ў Бабруйску Чэмпіянат свету па панкратыёне

Барцоў з 30 дзяржаў збярэ ў горадзе на Бярэзіне Чэмпіянат свету па панкратыёне. Спаборніцтвы адбудуцца 1-4 лістапада на«Бабруйск-Арэне». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў.

17.10.2018 - 09:01 | Магілёў прыме першынство Беларусі па спартыўнай гімнастыцы

Першынство Беларусі па спартыўнай гімнастыцы пройдзе 14-17 лістапада ў магілёўскім Палацы гімнастыкі.