Рус Бел Eng 中文

За 8 месяцаў больш за 2,7 тыс. чалавек звярнулася ў арганізацыі аховы здароўя Магілёва з укусамі кляшчоў

За 8 месяцаў 2018 года 2735 чалавекі звярнулася ў арганізацыі аховы здароўя Магілёва з укусамі кляшчоў. Сярод іх дзеці да 17 гадоў склалі 26,7%, паведамілі ў Магілёўскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года зарэгістраваны рост у 1,3 разы (было 2053 укусаў).

Гэтак жа за 8 месяцаў бягучага года зафіксаваныя 54 выпадкі захворвання на Лайм-барэліёз (51 – у Магілёве, 3 – у Магілёўскім раёне), што ў 2,5 разы вышэй, чым у студзені-жніўні 2017-га.

Захворванні на клешчавы энцэфаліт сярод насельніцтва рэгіёна пакуль не рэгістраваліся.

Напярэдадні грыбнога сезона спецыялісты занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі папярэджваюць аб неабходнасці выконваць меры прафілактыкі ад нападу кляшчоў:

– запраўляць верхнюю частку адзення ў штаны, штаны ў шкарпэткі, манжэты рукавоў павінны шчыльна прылягаць да рук, на галаве – галаўны ўбор;

– выкарыстоўваць акарыцыдна-рэпелентныя прэпараты, якія можна набыць у аптэчнай сетцы (неабходна ўжываць іх у адпаведнасці з прыкладаемай інструкцыяй);

– пры вяртанні дадому з лесу неабходна зняць верхнюю вопратку, вытрасці, памыць, правесці агляд на наяўнасць іншародных цел.

Пры выяўленні кляшча яго неабходна выдаліць. Чым раней, тым лепш! Калі не змаглі зрабіць гэта самастойна, варта звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства (у працоўныя дні) або ў траўмапункт (у вячэрні час, святочныя і выхадныя дні). Дарослыя могуць прыйсці ў траўмапункт УАЗ «МЦП» па вул. Піянерскай, 15; дзеці – у траўмапункт УАЗ «МАДБ» (вул. Бялыніцкага-Бірулі, 9).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая