Рус Бел Eng 中文

За два дні датэрміновага галасавання ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прынялі ўдзел 11,7% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, за два дні галасавання ў выбарах прынялі ўдзел 11,7% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы выбаршчыкаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

Датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе працягвацца па 17 лютага ўключна. Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна