Рус Бел Eng 中文

За пяць месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br424 млн.

За студзень-май 2017 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br423,9 млн. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы паступілі па падаходным падатку – Br136,7 млн. (32,3%), падатку на дабаўленую вартасць Br38,2 млн. (9%), падатку на прыбытак – Br37,7 млн. (8,9%), акцыз – Br32,6 млн. (7,7%).

У дзясятку лідараў па фарміраванні бюджэту вобласці ўвайшлі РУП «Магілёўэнерга» (7% у агульнай суме фінансавых уліванняў), ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (3,5%), ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен» (2,7%), Магілёўскі філіял РУП “Белтэлекам” (1,9%), ААТ «Магілёўхімвалакно» (1,5%), ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» (1,2%), РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» (1,1%), філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве (1%), ААТ «Магілёўаблхарчпрам» (0,9%), ААТ “Крычаўцэментнашыфер” (0,7%).

Названымі плацельшчыкамі за 5 месяцаў выплачана Br91,4 млн., што складае 21,6% агульных паступленняў у кансалідаваны бюджэт рэгіёна.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая