Рус Бел Eng 中文

Зацверджана праграма мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю заснавання горада Магілёва

Больш за 30 пляцовак задзейнічаюць на святкаванні 750-годдзя Магілёва. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце, пройдуць у горадзе на Дняпры 28 чэрвеня – 3 ліпеня.

У абласным цэнтры адбудуцца традыцыйныя міжнародныя форумы – фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» і навукова-практычная канферэнцыя «Магілёў: мінулае і сучаснасць». 28 чэрвеня жыхары горада на Дняпры стануць сведкамі прэзентацыі каменных скульптур па выніках пленэра «Каменная казка». У гэты ж дзень на стадыёне «Спартак» пройдзе ўшанаванне ўладальнікаў спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне» і святочны канцэрт з удзелам Cаco Паўліяшвілі, Ларысы Долінай, Стаса Касцюшкіна, Пятра Ялфімава.

1 ліпеня ў апоўдні стартуе традыцыйнае тэатралізаванае шэсце. Яго ўдзельнікі пройдуць па вуліцы Першамайскай, прадставіўшы гледачам лепшыя фрагменты аналагічных шэсцяў папярэдніх гадоў са спецэфектамі.

На пешаходнай вуліцы Ленінскай разгорнецца свята нацыянальных культур. Традыцыйная культура беларусаў будзе шырока прадстаўлена і на свяце ў этнаграфічным комплексе «Зялёны гай». На адрэзку дарогі ад плошчы Зорак да крамы «Форум» арганізуюць вернісаж з работ мастакоў і фотамайстароў горада. Па суседстве размесціцца выстава-продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі.

Ажыве бульвар Непакораных. Тут адбудуцца два вялікія святы ад прадпрыемстваў «Бабушкина крынка» і «Магілёўскі мясакамбінат», а таксама стрыт-арт-фестываль, які аб’яднае найлепшыя культурныя і адукацыйныя праекты. Зменіцца чыгуначны вакзал. Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі правядзе тут святочнае мерапрыемства «Магілёў сустракае гасцей!». У новым вобразе паўстане сквер 40-годдзя Перамогі, дзякуючы святу сярэднявечнай культуры “Рыцарская постаць”, на якое прыедуць каля 100 рэканструктараў рыцарскіх баёў. У Камсамольскім скверы бібліятэкі абласнога цэнтра прадставяць крэатыўныя творчыя праекты, арганізаваўшы своеасаблівы бульвар.

1 і 2 ліпеня на беразе Дняпра адбудзецца арт-праект «Вялікая бард-рыбалка ў Магілёве» і гарадское маладзёжнае свята «Магілёў – горад дабра». Тут пройдуць спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, спартыўныя спаборніцтвы па пляжным футболе і валейболе, выставы, «Баннае свята», конкурс па падрыхтоўцы «Дняпроўскай юшкі», канцэртныя праграмы бардаўскай песні, айчынных калектываў і выканаўцаў.

Завершыцца першы дзень ліпеня маштабным мерапрыемствам на плошчы Леніна – прадстаўленнем «Віват – Магілёў 750!», 3D-3D-mapping-show і святочным феерверкам ад кітайскага горада Чанша.

Не менш цікавая праграма падрыхтавана на 2 ліпеня. Для юных гледачоў на плошчы Зорак сюрпрыз арганізуе Магілёўская фабрыка марожанага. Тут жа адбудзецца канцэрт класічнай музыкі пад адкрытым небам «Музыка любімых кінафільмаў» з удзелам Магілёўскай гарадской капэлы.

У вячэрні час сквер 40-годдзя Перамогі ператворыцца ў вялікае вяселле. Арганізатары падрыхтавалі паказы вясельных убораў, якія сімвалізуюць сем стагоддзяў Магілёва. Прычым кожны выхад будзе суправаджаць аповяд пра сямейныя традыцыі магілёўцаў, старадаўнія і сучасныя вясельныя абрады. Пасля пройдзе прэзентацыя вясельных сукенак ад лепшых магілёўскіх салонаў. На свята запрошаны сем'і-доўгажыхары і маладыя, якія ўступілі ў шлюб у “Дзень горада”.

Асаблівае месца ў чарадзе святочных падзей зоймуць спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. На тэрыторыі экстрым-парка адбудуцца спаборніцтвы па джып-трыяле, экстрым-ваджэнні з пераадоленнем перашкодаў і мотакрос. У Пячэрскім лесапарку запланаваны спаборніцтвы па тактычным пейнтболе, выстава страйк-зброі лазертага і пейнтбола, будзе працаваць вяровачны гарадок. На адкрытых пляцоўках каля ГЦ «Парк Сіці» і Палаца гімнастыкі запланаваны турнір па бодзібілдынгу, прэзентацыі і майстар-класы ад лепшых фітнес-клубаў Магілёва.

3 ліпеня жыхары горада на Дняпры разам з усёй краінай адзначаць Дзень Незалежнасці Беларусі. Ён скончыцца канцэртам і агульнарэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам» на плошчы Славы і на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. Завяршальным акордам урачыстасцяў стане святочны феерверк.

 

Праграма мерапрыемстваў,

прысвечаных 750-годдзю заснавання горада Магілёва

 

28 чэрвеня 2017 г. (Серада)

 

10,00 Ускладанне кветак і вянкоў да месцаў воінскіх пахаванняў, помнікаў і абеліскаў, прысвечанае 73-й гадавіне вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны

 

12.00 Адкрыццё выставы «Магілёў вачыма гасцей» па выніках правядзення арт-праекта «Мой Магілёў»

выставачная зала (вул.Першамайская 5/1)

 

14.00 Прэзентацыя каменных скульптур па выніках Міжнароднага пленэра па скульптуры ў камені «Каменная казка»

Парк адпачынку ў Подніколлі

 

20.00 Урачыстая цырымонія ўручэння штогадовай спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне».

Святочны канцэрт «Усім сэрцам з табой, мой горад родны» з удзелам Ларысы Долінай, Пятра Ялфімава, Стаса Касцюшкіна, Сасо Паўліяшвілі.

стадыён «Спартак»

 

1 ліпеня 2017 г. (Суббота)

 

11.00 XIV адкрытая гарадская спартакіяда інваспорту «ЗАЛАТЫ ЛЕЎ», прысвечаная 750-годдзю г.Магілёва

Стадыён «Спартак»

 

11.00 – 18.00 Свята сярэднявечнай культуры “Рыцарская постаць”

Сквер 40-годдзя Перамогі

 

12.00 – 13.00 Тэатралізаванае шэсце «Магілёў – наш гонар і наша любоў»

вул.Міронава – вул.Першамайская – вул.Болдзіна

  

12.00 – 16.00 Свята нацыянальнай культуры ў этнаграфічным комплексе «Зялёны гай»

этнаграфічны комплекс «Зялёны гай»

 

13.00 – 18.00 Святочная канцэртная праграма «Квітней, Магілёў!»

плошча Зорак

 

13.00 – 18.00 Свята нацыянальных культур «Нашаму дому – 750!»

Святочны вернісаж: выстава работ мастакоў і фотамастакоў горада

вул.Ленінская

 

13.00 – 18.00 Свята хлеба «Дасканаласць густу і багацце традыцый» ад ААТ «Булачна-кандытарская кампанія«Дамачай »

сквер імяГерцэна

 

13.00 – 18.00 Бібліятэчны бульвар «Горад, які заўсёды са мной»

Святочная акцыя «Любімы горад у фарбах дзяцінства»

Прэзентацыя краязнаўчага навігатара для дзяцей «Я падарожнічаю па горадзе, або сакрэты магілёўскай гісторыі»

Камсамольскі сквер

 

13.00 – 23.00 Арт-пляцоўка «Вялікая бард-рыбалка ў МАГІЛЁВЕ».

Гарадское маладзёжнае свята «МАГІЛЁЎ – ГОРАД ДАБРА».

гарадскі пляж р.Днепр

 

21.00 Святочнае прадстаўленне «Віват – Магілёву 750»

3D- mapping-show. Феерверк пры падтрымцы Кампаніі velcom.

пл.Леніна

 

19.00 – 20.30 Святочная праграма «Квітней, Магілёў!» з удзелам гасцей горада

20.30 – 22.30 Музычная праграма ад ААТ «Крыніца». Выступленне папулярнай кавер-групы.

22.30 – 24.00 Канцэртная праграма ад Кампаніі velcom

пл.Славы

 

24.00 Святочны феерверк, прысвечаны 750-годдзю Магілёва ад г.Чанша (КНР)

пл.Славы

 

Святочныя мерапрыемствы

на адкрытых пляцоўках Кастрычніцкага раёна г.Магілёва

 

10.00 – 16.00 Спартыўна-забаўляльнае свята «Вяровачны гарадок»

адкрытая пляцоўка Лядовага палаца

 

12.00 – 14.00 Музычна-забаўляльная праграма “Магілёву – 750!”

пр-т Пушкінскі, 21б (дваровая тэрыторыя, сцэнічная пляцоўка)

 

12.00 – 14.00 Спартыўна-забаўляльнае свята (паказальныя выступленні па джып-трыяле, экстрым-ваджэнні з пераадоленнем перашкод і мотакрос)

экстрым-парк вул.Фаціна

 

12.00 – 16.00 Гульнявое мерапрыемства “Ingress Mission Day

набярэжная р.Днепр ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам – славутасці горада

 

12.00 – 16.00 Дзіцячае свята «У гасцях у Айбаліта»

адкрытая пляцоўка каля філіяла №4 УАЗ «Магілёўская дзіцячая паліклініка»

 

12.00 – 16.00 Дзіцячае свята «Нашы ўсмешкі – табе, Магілёў»

адкрытая пляцоўка ГЦ «Атлас» вул. Цярохіна, 9

 

12.00 – 18.00 Культурна-забаўляльная праграма

«Са святам, Магілёў!»

 

12.00 – 20.00 Стрыт арт-фестываль «Магілёў – найлепшы горад зямлі»

Свята малака «“Бабушкина крынка” – любімаму гораду»

Культурна-забаўляльнае свята «З Днём нараджэння, Магілёў!» Ад ААТ «Магілёўскі мясакамбінат»

б-р Непакораных

 

Святочныя мерапрыемствы

на адкрытых пляцоўках Ленінскага раёна г.Магілёва

 

12.00 – 18.00 Маладзёжнае свята «Калор-фэст»

адкрытая пляцоўка вул.Чалюскінцаў (Стадыён)

 

12.00 – 20.00 Спартыўна-забаўляльная праграма «Магілёву прысвячаецца»

адкрытая пляцоўка спартыўнага комплекса «Алімпіец»

 

12.00 – 20.00 Горад майстроў «З любоўю да справы»

адкрытая пляцоўка Палаца гімнастыкі

 

12.00 – 20.00 Святочны вернісаж «Горад мой – сусвет мой»

адкрытая пляцоўка каля бібліятэкі-філіяла№4 імя М.Ю.Лермантава

                           

12.00 – 20.00 Культурна-масавая праграма «Табе, родны Магілёў»

адкрытая пляцоўка каля бібліятэкі-філіяла №2 імя І.Шамякіна

 

12.00 – 20.00 Святочнае мерапрыемства “ Магілёў сустракае гасцей!”

Чыгуначны вакзал

 

12.00 – 20.00 Святочная забаўляльна-гульнявая пляцоўка

«З юбілеем, Магілёў!»

зона адпачынку р.Дубравенкі

 

12.00 – 20.00 Музычная спартыўна-забаўляльная пляцоўка «Парк Сіці» – любімаму гораду »

пляцоўка ля ГЦ «Парк Сіці»

 

12.00 – 20.00 Святочная забаўляльна-гульнявая праграма «Ганаруся табой, мой горад Магілёў!»

вул.Прафсаюзная, 21

 

12.00 – 20.00 Канцэртная праграма «Віншуем родны Магілёў»

адкрытая пляцоўка завода «Тэхнапрыбор»

12.00 – 20.00 Раённае свята «Табе, любімы горад на Дняпры»

адкрытая пляцоўка па вул.Крывуліна

 

2 ліпеня 2017 г. (Нядзеля)

 

09.00 Лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны 750-годдзю горада Магілёва

ГЦ «Магніт» – вул.Першамайская – пл.Славы

                 

11.00 XIV адкрытая гарадская спартакіяда інваспорту «ЗАЛАТЫ ЛЕЎ», прысвечаныя 750-годдзю г.Магілёва

Стадыён «Спартак»

 

11.00 – 02.00 Арт-пляцоўка «Вялікая бард-рыбалка ў МАГІЛЁВЕ».

Гарадское маладзёжнае свята «МАГІЛЁЎ – ГОРАД ДАБРА».

гарадскі пляж р.Днепр

 

12.00 Адкрыццё аддзялення аднаўленчага лячэння УАЗ «Магілёўская бальніца №1»

УАЗ «Магілёўская бальніца №1»

 

12.00 – 15.00 Свята «Разам мы – Магілёў».

Выстава-кірмаш сувенірнай прадукцыі «Роўныя сярод роўных».

адкрытая пляцоўка ГУСЗ «Магілёўскі спецыялізаваны дом ветэранаў, састарэлых і інвалідаў»

 

12.00 – 15.00 Спаборніцтвы па спартыўным лазертагу. Праца вяровачнага гарадка. Выстава пейнтбольнага і страйкбольнага абсталявання.

Пячэрскі лесапарк (Пейнтбольны клуб «Рубікон», вул.Сурганава, 77)

 

12.00 – 15.00 Спартыўна-музычнае свята «Табе – мой Магілёў!»

паркоўка ГЦ «Е-СІЦІ», вул.Гагарына, 79

 

12.00 – 16.00 Дзіцячае свята «КЛёва ў Магілёве» ад ААТ «Магілёўская фабрыка марожанага»

пл.Зорак, Камсамольскі сквер

 

14.00 – 16.00 Фальклорнае свята «Кірмаш талентаў»

адкрытая пляцоўка ДШМ №6

 

18.00 – 20.00 Вечар адпачынку пад духавы аркестр «У гарадскім садзе іграе»

Сквер 40-годдзя Перамогі

 

19.00 – 20.30 Канцэрт Магілёўскай гарадской капэлы «Музыка любімых кінафільмаў»

пл.Зорак

 

20.00 – 22.00 Культурны праект «Магілёў – тэрыторыя Любві, Сям’і і Шчасця»

Сквер 40-годдзя Перамогі

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая