Рус Бел Eng 中文

Заслужаным людзям Прыдняпроўскага краю ўручылі спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны

Заслужаным жыхарам Прыдняпроўскага краю ўручылі спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2017 года. Урачыстая цырымонія адбылася сёння на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» падчас мітынгу да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт сайта.

Заслужаных узнагарод былі ўдастоены настаўнік матэматыкі Магілёўскай гарадской гімназіі №1 Якаў Слаін за значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога тэатра лялек Мікалай Сцешыц за значныя творчыя дасягненні ў сферы тэатральнага мастацтва.

«У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі. Тыя, якія выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян, – адзначыў падчас мітынгу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. – Дзень Незалежнасці Беларусі – самае галоўнае свята нашай краіны. У гэты дзень мы ўшаноўваем і сівых ветэранаў, і тых, хто мужна і стойка нясе сваю службу па абароне суверэнітэту краіны, умацоўвае яе мірнай працай і ўносіць свой уклад у развіццё эканомікі і рост дабрабыту грамадзян».

Гэтае свята непарыўна звязана з адной найважнейшай падзеяй у айчыннай гісторыі – вызваленнем сталіцы нашай радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэтая дата з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы. «Сёння мы з асаблівай цеплынёй і любоўю вітаем усіх салдат-пераможцаў. Дарагія ветэраны, вы з гонарам і мужнасцю прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, прынесеныя вайной. Вы не вагаліся і не схілілі галаву перад захопнікамі, вы здзейснілі вялікі подзвіг. Ваш гераізм, самаадданасць і ўстойлівасць служаць прыкладам для сённяшняга пакалення беларусаў, з’яўляюцца непарушнай апорай нацыянальнай самасвядомасці», – сказаў кіраўнік вобласці.

Невыпадкова кожны год гэтае свята жыхары Прыдняпроўскага краю адзначаюць на Буйніцкім полі, дзе ў гарачых бітвах пісалася летапісы Вялікай Перамогі. У памяці чалавецтва навечна застануцца тыя, хто 23 дні і ночы з мужнасцю і стойкасцюабараняўбеларускую зямлю. Удзячная людская памяць захоўвае імёны герояў, якія прынеслі на алтар перамогі самае дарагое – сваё жыццё.

«Нашым продкам не раз даводзілася адбіваць атакі іншаземных захопнікаў, мужна адстойваць сваю свабоду і самабытнасць. Так склалася, што шматвяковы шлях станаўлення беларускай дзяржаўнасці быў цярністы, таму і сёння ўсялякія спробы аслабіць нас могуць завяршыцца поспехам толькі ў адным выпадку – калі мы перастанем жыць сваім розумам і працай, прытрымлівацца мудрых запаветаў продкаў і рабіць тое, што лічым патрэбным», – лічыць Уладзімір Даманеўскі.

Па яго словах, Дзень Незалежнасці – вялікае свята, калі з новай сілай ад пакалення да пакалення перадаецца жывая сувязь часоў, якія аб’ядноўваюць мінулае і сучаснасць. Беларусь – адна з ключавых дзяржаў у цэнтры Усходняй Еўропы, важны фактар бяспекі ва ўсім свеце. «Маральным і духоўным падмуркам, на якім мы будуем сваю дзяржаву, з’яўляецца ратны і працоўны подзвіг старэйшых пакаленняў, добрасумленная праца мільёнаў беларусаў, якія імкнуцца зрабіць свой дом утульным і камфортным. Сёння мы ўпэўнена ідзём да дасягнення пастаўленай мэты – умацавання моцнай і незалежнай Беларусі», – канстатаваў губернатар.

Кіраўнік рэгіёна выказаў шчырую падзяку работнікам працоўных калектываў, прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнай сферы, працаўнікам сельскай гаспадаркі – усім, хто звязаны з найважнейшымі галінамі сферы эканомікі. Асобна ён звярнуўся да маладога пакалення, у руках якога будучыня нашай радзімы. «Ад вашайупартай працы, пастаяннага імкнення да ўдасканалення і жадання не стаяць на месцы залежыць, якой будзе сучасная Беларусь», – сказаў Уладзімір Даманеўскі.

Кіраўнік вобласці павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці, пажадаўшы шчасця, міру, згоды і дабрабыту. Падчас мітынгу кіраўнікі горада і вобласці, прадстаўнікі абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь усклалі вянкі і кветкі на свяшчэнным для кожнага жыхара Прыдняпроўскага краю месцы. Памяць загінулых салдат ушанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар прагучаў зброевы салют.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая