Рус Бел Eng 中文

Журналістаў і найлепшага маладога камбайнера па версіі газеты «Савецкая Беларусь» узнагародзілі ў Клічаве падчас «Дажынак»

Пераможцаў творчага конкурсу «Жніво-2017» на найлепшую публікацыю ў СМІ аб ходзе ўборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці ўзнагародзілі сёння ў Клічаве падчас «Дажынак», як перадае карэспандэнт сайта.

Творчае спаборніцтва было абвешчана Магілёўскай абласной арганізацыяй “Беларускі саюз журналістаў”.

Першае месца журы аддало галоўнаму рэдактару Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» Аляксандру Паўлаву. Дыплом другой ступені ўручылі карэспандэнту Бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю” Святлане Магілеўчык. Трэцяе месца заняла вядучы карэспандэнт Чавускай раённай газеты «Іскра» Наталля Калеснікава.

Сваю ўзнагароду пераможцу конкурсу «Жніво-2017» сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі, якія выйшлі на гарачую пару ўпершыню ў бягучым годзе, уручыў прадстаўнік рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» Павел Мінчанка. Ён адзначыў, што такое спаборніцтва выданне праводзіла ўпершыню. Было вельмі цікава сустрэцца ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялаў з маладымі хлопцамі, якія гатовыя звязаць сваё жыццё з нялёгкай прафесіяй камбайнера. Цікавы быў і той факт, што моладзь едзе ў сельскую мясцовасць і застаецца там працаваць, а значыць, вёска будзе жыць і развівацца.

Дыплом і тэлевізар ад СБ атрымаў 18-гадовы Уладзімір Папкоў, навучэнец чацвёртага курса Бабруйскага аўтатранспартнага каледжа, які намалаціў больш за ўсіх удзельнікаў конкурсу – 2,323 т збожжа. Працаваў ён у ЗАТ «Вялікія Славені» Шклоўскага раёна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая