RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам

Акцыя «Здароўе – выбар новага пакалення!» адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 15 лютага. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

Па словах суразмоўцаў, у гэты дзень з 9.00 да 14.00 жыхары рэгіёна могуць звярнуцца па кансультацыю, а таксама прайсці бясплатнае ананімнае абследаванне на ІППШ ва ўстановах аховы здароўя Магілёўшчыны. У іх ліку – абласны скурна-венералагічны дыспансер, цэнтральная паліклініка, жаночыя кансультацыі паліклінік №4, №5, №10, паліклініка №11, уралагічны цэнтр паліклінікі №8 Магілёва. У Бабруйску да акцыі далучацца скурна-венералагічнае аддзяленне цэнтральнай бальніцы, уралагічнае аддзяленне гарадской паліклінікі №1, жаночыя кансультацыі №2 і №3 радзільнага дома. Не застануцца ўбаку і цэнтральныя раённыя бальніцы.

«Праблематыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, актуальная ва ўсім свеце. Сёння сучаснай медыцыне вядома больш за 30 такіх хвароб. Многія з іх на пачатковых стадыях не праяўляюцца і могуць працякаць ўтоена. Ранняя дыягностыка мае вырашальную ролю ў прадухіленні такіх наступстваў, як бясплоддзе і рак. Самі па сабе, без лячэння, ІППШ не праходзяць», – падкрэслілі спецыялісты.

У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці зарэгістраванасіфілісу на 17,7% больш, чым ў 2016 годзе. Захворванне склала 6,9 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва (у 2016 годзе – 5,8, у 2015-м – 8,3). Больш за ўсё інфіцыраваных ва ўзроставых групах 40-49, 50 гадоў і больш – па 27,4%, 30-39 гадоў – 24,7%. Такія хваробы выяўлены ў 61,6% мужчын і 38,4% жанчын. Хворых на ганарэю ў рэгіёне зафіксавана на 18% менш, чым у 2016 годзе. Захворванне склала 16,6 на 100 выпадкаў тыс. насельніцтва (у 2016 годзе – 20,2, у 2014-м – 20,9). Найбольшая колькасць хворых ва ўзроставых групах 20-24 гады – 41,8%, 25-29 гадоў – 22,6%, 30-39 гадоў – 13,6%. Сярод мужчын паказчык склаў 74,6%, жанчын – 25,4%. У ліку іншых ІППШ зарэгістраваны: хламідзійная інфекцыя (644 выпадкі), трыхаманіяз (738), анагенітальная герпетычная вірусная інфекцыя (116), анагенітальныя (венерычныя) бародаўкі (186), мікаплазмоз (574). Па названых інфекцыях адзначаецца зніжэнне ІППШ ў параўнанні з мінулым годам.

Глядзець буклет

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая