Рус Бел Eng 中文

Жыхары Магілёўскай вобласці па-ранейшаму чыстыя прадаўцы замежнай валюты

У жніўні насельніцтва рэгіёна актыўна ажыццяўляла валютна-абменныя аперацыі, працягваючы заставацца чыстым прадаўцом замежнай валюты. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

З пачатку года на чыстай аснове насельніцтвам прададзена $ 58,2 млн. у эквіваленце. Аб’ём куплі банкамі вобласці склаў $ 322,4 млн., продажу – $ 264,2 млн.

Аб’ёмы продажу за жнівень павялічыліся ў параўнанні з ліпенем на 5,2% да $ 44,8 млн., аб’ёмы куплі выраслі на 3,5% да $ 38 млн. Значная частка валютна-абменных аперацый (каля 95%) прыпадае на рынак наяўнай замежнай валюты (прададзена – $ 42,7 млн., куплена – $ 34,9 млн.).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая