Рус Бел Eng 中文

Жыхары Магілёўскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім сацыялагічным даследаванні

З красавіка па лістапад 2017 года года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне «Фарміраванне сямі, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў». Яно носіць шырокамаштабны характар і праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Будзе апытана 10 тыс. пастаянных жыхароў краіны ва ўзросце 18-79 гадоў.

Даследаванне ажыццяўляецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Яго нацыянальным каардынатарам з’яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) і праводзіцца Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мэтай даследавання з’яўляецца аналіз змен шлюбна-сямейных адносін і сямейных каштоўнасцей, выяўленне тэндэнцый нараджальнасці, асаблівасці дэмаграфічных паводзінаў беларусаў. Атрыманая інфармацыя дазволіць прааналізаваць працэсы фарміравання беларускай сям’і і нараджальнасці, выявіць фактары, якія ўплываюць на рэпрадуктыўныя паводзіны і сямейныя адносіны насельніцтва, распрацаваць навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Хатнія гаспадаркі, у якіх павінна праводзіцца апытванне, падабраны выпадковым чынам. У іх ліку могуць апынуцца любы дом або кватэра.

Просім прыняць актыўны ўдзел у правядзенні нацыянальнага даследавання і адказаць на пытанні інтэрв’юераў!

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая